Горад

У Пышках ля Нёмана з’явіліся «касмічныя сферы». Што гэта такое?

На тэрыторыі былога водазабора ў Пышках з’явіліся модульныя канструкцыі паўкруглай формы. Гэта — часткі будучага гатэля. Пазней тут з’явіцца рэстаран і гасцініца. Увесь комплекс будзе выкананы ў касмічнай стылістыцы.

Акрамя жылых домікаў будзе панарамны рэстаран

Агулам на тэрыторыі былога водазабора ў Пышках усталююць 5−6 паўкруглых канструкцый — гэтыя модулі стануць паўнавартаснымі жылымі домікамі, разлічанымі на 2−4 гасцей. З кожнага доміка будзе адкрывацца від на Нёман.

Будынак водазабора таксама рэканструююць і зробяць у ім гатэль на 15−20 нумароў. Таксама там з’явіцца спа-зона і спартыўная зала, а пазней і панарамны рэстаран.

Праект будучага гасцінічнага комплексу. Крыніца: NewGrodno.by
На тэрыторыі ўжо ўзвялі некалькі домікаў. Фота: NewGrodno.by

Комплекс разлічаны на сямейны адпачынак. «Месца выдатна пасуе для таго, каб адпачыць ад гарадской мітусні, шуму, перазагрузіцца. Прычым для гэтага не трэба ехаць некуды далёка. Да нас можна дайсці нават пешшу па Сцежцы здароўя», — распавёў забудоўшчык NewGrodno.by.

Комплекс будзе выкананы ў касмічнай стылістыцы: жылыя домікі пабудуюць у выглядзе планет, з’явіцца паўсфера і на даху гатэля.

Былы водазабор прадавалі з аўкцыёна за $ 95 тыс.

Будынак былога водазабора ў Пышках выставілі на аўкцыён у чэрвені 2023 года. Пабудовы можна было рэканструяваць пад лячэбна-аздараўляльны, курортна-рэкрэацыйны або турыстычны аб’ект.

Комплекс водазабору ў Пышках у 2023 годзе. Крыніца: gcn.by
Тэрыторыя былога вадазбору ў 2024 годзе. Фота: NewGrodnо.by

Тады стартавая сума лоту склала 283 409,88 руб. ($ 95 тыс.).

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025