Амаль насупраць «Прывалу» прадаюць прамысловы водазабор «Пышкі». Там хочуць зрабіць санаторый ці турыстычный аб’ект. Комплекс каля веласцежкі прадаюць разам з часткай леса.

Водазабор месціцца ў досыць прахадным месцы: паміж Нёманам і велашляхам уздоўж ракі у Пышках, каля паварота веласцежкі у кірунку БЛК.

Комплекс будынкаў дазволена рэканструяваць пад лячэбна-аздараўленчы, курортна-рэкрэацыйны або турыстычны аб’ект.

У комплекс уваходзяць:

  • асноўны цагляны аднапавярховы будынак (1975 г. п.), плошча — 659,4 кв.м,
  • бетонны адстойнік — 299 кв.м,
  • прыбудова з цэглы,
  • дашчаная веранда з жалезным дахам,
  • металічны навес на слупах — 15 кв.м,
  • дашчаны склад — 13 кв.м,
  • цагляны аднапавярховы гідравузел — 19,3 кв.м,
  • навес для машын з цаглянымі сценамі і аглядальнай ямінай — 87,5 кв.м,
  • цагляны туалет,
  • бетонная студня глыбінёй 7,8 м, агароджа з брамай, цэментна-бетонная сцежка, асфальтабетонная пляцоўка ў 10,3 кв.м, вадаправодная сетка падымання вады з Нёмана са сталёвых трубаў, падземнае збудаванне пад ўстаноўку прыбораў уліку вады (4,4×3,7 м), кабельная лінія 6 кВ.

У кошт аб’екта таксама ўваходзяць 57 соснаў і 19 дубоў.

Да нядаўняга часу на тэрыторыі здавалі памяшканні пад майстэрні, піша канал Urban Hrodna. Зараз будынак належыць «Гродзенскаму цэнтру нерухомасці». Паводле апісання аўкцыёна, зараз там няма вадаправоду, электрычнасці, ацяплення і іншых камунікацый.

Плошча надзела — 0,6489 га. Ён цалкам уваходзіць у прыбярэжную зону і зону санітарнай аховы крыніцы пітнога водазабеспячэння.

Пачатковы кошт будынка і права арэнды зямлі на 50 гадоў - 283 409,88 руб. ($ 95 тыс.). Аўкцыён пройдзе 20 ліпеня.

Чытайце таксама: У Гродне прадаюць недабудаваны цэнтр «Маяк»: там хацелі адкрыць кафэ на трубе вышынёй 30 метраў