Пляцоўку па адрасе Савецкіх пагранічнікаў, 17/1 выставілі на аўкцыён. Разам з участкам пакупніку прапануюць набыць недабудаваны гасцінічны комплекс. 

Плошча ўчастка складае 343,5 м. кв. Таргі адбудуцца 27 кастрычніка, стартавая сума лота – 206 050 руб.


Раней на месцы ўчастка знаходзіўся двухпавярховы дом, які знеслі ў 2022-2023 гадах, каб пабудаваць гатэль. Згодна з праектам, новы будынак павінен быў быць трохпавярховым з 38 гасцінічнымі нумарамі. Гасцініцу планавалі увесці ў эксплуатацыю ў 2024 годзе. Заказчыкам будаўніцтва была гродзенская прадпрымальніца.

Папярэдні ўладальнік паспеў пабудаваць толькі падмурак з бетонных блокаў і перакрыцце з жалезабетонных пліт. Пасля гэтага будаўніцтва спынілася. На аўкцыён участак ужо выстаўлялі: летам 2024 года яго можна было купіць за $120 000. 

Чытайце таксама: У Гродне пабудуюць новы корпус ветэрынарнай лабараторыі. Ён будзе «сучасным і стыльным»