На вуліцы Савецкіх пагранічнікаў 17/1 пабудуюць гасцініцу. Яе размясцяць недалёка ад былога басейна «Лазурны». Пра гэта паведаміў «Вячэрні Гродна».

Зараз на аб’екце адбываюцца падрыхтоўчыя працы. Там вырылі катлаван, каб правесці камунікацыю, і залілі фундамент. Будаўніцтва пачнецца пасля таго, як прымуць праект гасцініцы. Зараз ён праходзіць экспертызу. Будынак плануюць увесці ў эксплуатацыю ў 2024 годзе.

Савецкіх пагранічніка 17/1
Будаўніцтва новай гасцініцы на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў 17/1. Крыніца: vgr.by

Паводле інфармацыі «Вячэрняга Гродна» замоўца будаўніцтва — гродзенская прадпрымальніца.

Што раней размяшчалася на гэтым месцы

Раней на гэтым месцы размяшчаўся цагляны двухпавярховы будынак. Яго пабудавалі ў 1930-я гады. Знеслі яго цягам апошніх дзевяці месяцаў: у канцы лета 2022 ён яшчэ быў на месцы.

Савецкіх пагранічнікаў, 17
Будынак на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў, 17 (справа) і 17/1 (злева) у верасні 2022 года. Фота: Hrodna.life

Па суседстве ўжо пабудавалі офісны будынак

Побач, па адрасе Савецкіх пагранічніках, 17, знаходзіцца двухпавярховы будынак у стылі позняй эклектыкі з элементамі канструктывізму. На яго карнізе захаваўся надпіс «A 1931 S». У 2022 годе яго рэканструявалі пад офісны будынак.

Чытайце таксама: 21 рубель за суткі і адзін душ на паверх. Колькі каштуе пажыць у гасцініцах Гродзенскай вобласці