Навіны

Каранік распавёў, калі ў Гродне пабудуюць пяты мост праз Нёман і што чакае іншыя гарадскія масты

Рух на мосце праз Юрысдыку абмяжуюць, мост на Ласасянцы рэканструююць, а мікрараён Грандзічы злучаць з вуліцай Дзяржынскага. Аб запланаваных дарожных работах і тэрмінах іх выканання расказаў на прэс-канферэнцыі старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік.

Рэканструкцыю моста праз Ласасянку пачнуць у 2025 годзе

У спіс найбольш праблемных дарожных участкаў у Гродне трапіў двухпалосны мост праз Ласасянку паміж вуліцамі Ткацкай і Савецкіх пагранічнікаў. Ён мае патрэбу ў рэканструкцыі. Па словах Караніка, на час рамонту побач пабудуюць яшчэ адзін мост, які часова возьме на сябе дарожны паток.

«Пасля чаго будзе рэканструяваны існуючы і мы атрымаем нармальныя чатыры паласы, якія на выхадзе з горада дазволяць забяспечыць патрэбнасці жыхароў», — адзначыў кіраўнік вобласці.

Другая праблема, якую мясцовыя ўлады плануюць вырашыць «у кароткатэрміновай перспектыве» — адрэзак дарогі ад кальца каля Паўднёвага рынку да Альшанкі. Рамонт дарожнага пакрыцця не вырашыў галоўнай праблемы — недастатковая шырыня і нізкая прапускная здольнасць.

Каранік адзначыў, што работы на абодвух праблемных участках пачнуцца «ў любым выпадку ў наступным годзе». Аднак на вырашэнне пытання з мостам праз Ласасянку «магчыма, крыху больш часу патрабуецца».

Падчас прэс-канферэнцыі абмяркоўвалі і мост праз Юрысдыку, які злучае плошчу Тызенгаўза і вуліцу Мітрапаліта Філарэта. Каранік падкрэсліў, што «на жаль, без перакрыцця руху і рэканструкцыі моста — не атрымаецца». Таму гродзенцы павінны падрыхтавацца да часовых нязручнасцей.

Мост праз Юрысдыку. Фота: autogrodno.by

Грандзічы злучаць з вуліцай Дзяржынскага

Ёсць у Гродне і два дарожныя ўчасткі, якія пакуль знаходзяцца ў перадпраектнай стадыі - гэта значыць, што ў бліжэйшы год праекты не рэалізуюць.

Абмяркоўваецца падаўжэнне вуліцы Мясніцкай: яе плануюць закальцаваць альбо з вуліцай Дамброўскага, альбо з вуліцай Багуцкага.

Другі праект на стадыі распрацоўкі - будаўніцтва дарогі, якая звяжа мікрараён Грандзічы з вуліцай Дзяржынскага.

У Гродне будзе пяты мост праз Нёман — праўда, гадоў праз дзесяць

Пяты мост у Гродне ўсё ж такі спатрэбіцца — такі вынік зрабілі эксперты. Пакуль няма адзінага разумення, дзе ён будзе знаходзіцца. «Лічыцца, што гэта перспектыва не бліжэйшых дзесяці гадоў», — адзначыў Каранік.

Па тэме: «Збіралі грошы са ўсёй краіны». У Гродне нарэшце адкрылі чацвёрты мост праз Нёман

Падзяліцца

Апошнія запісы

На сцэну да 9 траўня ў Гродне выдаткуюць $ 4000

Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…

7 мая 2025

У Гродне апраўдалі падлетка, абвінавачанага ў распіванні алкаголю

Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…

6 мая 2025

Гродзенскі салон прыгажосці запусціў праект — падтрымліваюць мам дзяцей з інваліднасцю

Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…

6 мая 2025

Гродзенскі гісторык разгадаў загадку малюнка Напалеона Орды

Гродзенскі гісторык Мечыслаў Супрон вызначыў, з якога ракурсу Напалеон Орда зрабіў адзін са сваіх гродзенскіх…

6 мая 2025

Былыя «Спорттавары» выставілі на аўкцыён: за колькі можна арандаваць краму ў цэнтры Гродна?

Памяшканне былой крамы «Спорттавары» на Ажэшкі, 42 у Гродне можна ўзяць у арэнду. Аўкцыён па…

6 мая 2025

У Гродне пашыраць зону, свабодную ад матацыклаў па начах

Для зручнасці жыхароў і гасцей горада ў Гродне ўводзяць новую схему абмежавання руху мотатранспарту. Існуючая…

5 мая 2025