Гродзенскага праваабаронцу Уладзіміра Хільмановіча завочна асудзілі 19 жніўня ў Гродзенскім абласным судзе. Па трох артыкулах яму прызначылі пяць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму і штраф у памеры 1000 базавых велічынь (40 000 рублёў).
Хільмановіча прызналі вінаватым у іншым садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (ч.1 арт. 361−4 КК), тым жа, здзейсненым паўторна (ч. 2 арт. 361−4 КК) і ва ўваходжанні ў склад экстрэмісцкага фарміравання (ч. 3 арт. 361−1 КК).
Рэчавымі доказамі па справе праходзяць скрыншоты аўтарскага блога з артыкуламі Хільмановіча.
У яго канфіскавалі тэлевізар, пральную машыну, халадзільнік, сістэмны блок, культурна-асветніцкі дом у Навасёлках Мастоўскага раёна, кватэру па вул. Церашковай у Гродне. Грошы пойдуць на спагнанні па справе. З зямельнага ўчастка з ТС «Музей» і кватэры на вул. Ліможа арышт знялі.
Мужчына з 2021 года жыве ў Польшчы.
Чытайце таксама: