Навіны

Еўрасаюз увёў чарговыя санкцыі супраць беларускіх сілавікоў: вось хто ў спісах з Гродна і вобласці

Еўрасаюз увёў санкцыі супраць 28 грамадзян Беларусі: начальнікаў у сістэме МУС, пракурораў, суддзяў, супрацоўнікаў дзяржаўных медыя і аднаго бізнесмена. Hrodna.life знайшоў у спісе людзей, звязаных з Гродна і Гродзенскай вобласцю.

Пад санкцыі Еўрасаюза патрапілі:

  • Віктар Дуброўка — начальнік папраўчай калоніі № 11 у Ваўкавыску
  • Павел Казакоў — начальнік турмы № 1 г. Гродна
  • Васіль Коледа — намеснік начальніка турмы № 1 г. Гродна
  • Васіль Скок — суддзя Гродзенскага абласнога суда

Прычыны санкцый: палітычныя прысуды, змяшчэнне ў ШЫЗА і смерць зняволеных

Усіх іх Еўрасаюз лічыць вінаватымі ў сур’ёзных парушэннях правоў чалавека ў Беларусі. Пры гэтым каля кожнага прозвішча ў санкцыйным спісе пазначаецца больш падрабязная матывацыя ўнясення.

Пра Віктара Дуброўку пішуць, што ў калоніі, якой ён кіруе, адбываюць пакаранне Сяргей Раманаў (20 гадоў і 11 месяцаў зняволення па справе анархістаў). Яго неаднаразова змяшчалі ў штрафны ізалятар. Таксама каля прозвішча Дуброўкі пазначаны зняволены Вадзім Бобыраў (11 гадоў), аднак мы не знайшлі такога чалавека ў спісе палітвязняў. Затое, ёсць такі суддзя ў Гомельскім абласным судзе — і ён судзіў у тым ліку па палітычных артыкулах. Магчыма, у дакуменце ЕС памылка.

Каля прозвішча Паўла Казакова пазначана, што ў гродзенскай турме, якой ён кіруе, з-за неаказання належнай медыцынскай дапамогі загінулі палітвязень Алесь Пушкін і мастак Руслан Карчаўлі. Іншыя вязні ў гэтай установе ўтрымліваюцца ў нечалавечых умовах. Такая ж матывацыя і каля прозвішча Коледы.

Суддзя Васіль Скок таксама не раз выносіў прысуды па палітычных справах.

Санкцыі ЕС агулам цяпер прымяняюцца да 261 асобы і 37 юрыдычных асоб з Беларусі. Ёсць таксама санкцыі асобных краін. Напрыклад, Польшча ўвяла санкцыі супраць 365 чалавек з Беларусі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025