Навіны

У Гродне за даўгі прадалі дом абвінавачанага ў махлярстве

Дом на 120 «квадратаў» прадалі па вул.Сакольскай, 11 у Гродне. Аўкцыён па продажы прайшоў на пляцоўцы «Белюрзабеспячэнне». Дом канфіскавалі ў Галоўным упраўленні юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама.

Аб’ект прадалі з правам пажыццёвага спадчыннага валодання. Таргі прайшлі 25 чэрвеня. Пачатковы кошт -168 000 рублёў. Сем удзельнікаў паднялі яго да 287 332 рублёў.

У доме ёсць тэраса і ценявы навес. З ім ідзе ўчастак на 0.0826 га. Ён быў пабудаваны ў 2017 годзе.

Даўжнік, мяркуючы па дакументах, Каховіч Мікалай Васільевіч.

Верагодна, гэта дырэктар БТДА «Будаўнік», які ўзяў у доўг і не вярнуў больш за $ 100 тысяч. У 2007 годзе ён пазычыў $ 20 тысяч у дырэктара прыватнай будаўнічай фірмы, у 2015 ён узяў у доўг $ 32 тысячы ў жыхаркі Гродна, а ў 2016 годзе пазычыў і не вярнуў $ 55 тысяч жыхару Гродна, паведамляла у 2019 годзе гродзенская міліцыя. Таксама ў 2007 годзе ён завалодаў домам у Гродне агульным коштам $ 200 тысяч. Мужчыну абвінавацілі ў здзяйсненні махлярства ў асабліва буйным памеры і заключылі пад варту.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025