У судзе Гродзенскага раёна будуць судзіць Марозава Дзмітрыя Пятровіча. Яго дадзеныя супадаюць з дадзенымі ўладальніка фірмы «Мегасіла» Дзмітрыя Марозава з Ваўкавыска. Ён быў затрыманы па матэрыялах УКДБ па Гродзенскай вобласці і знаходзіцца пад вартай.

Мужчыну судзяць паводле двух артыкулаў КК: арт. 364 «Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў» і 243 ч.1 «Ухіленне ад выплаты падаткаў, збораў». Суддзя — Мая Маляўка. Пасяджэнні пачаліся 23 лістапада.

Марозава затрымалі 24 студзеня 2023 года разам з супрацоўнікамі і яго сям’ёй. Паводле версіі Камітэта дзяржкантролю, мужчына раздрабіў бізнэс, каб плаціць менш падаткаў. Марозоў з 2016 года нібыта недаплаціў у бюджэт 270 тыс.рублёў падаткаў. Арыштавалі маёмасць Марозава: нерухомасць і транспарт.

У сакавіку на БЕЛТА выйшла пакаяннае відэа Марозава з СІЗА. У 2015 годзе ён стаў героем тэксту «СБ. Беларусь сегодня», у якім распавядалі аб паспяховым рэгіянальным бізнэсе, які з’явіўся дзякуючы беларускім законапраектам.

Чытайце таксама: У Ваўкавыску затрымалі прадпрымальніка: арыштавалі 80 грузавікоў, забралі амаль паўмільёнаў долараў