Навіны

«Нічога не пагражае». Гродзенка Леся Руднік пра завочны прысуд у 10 гадоў

Гродзенку Лесю Руднік, якая жыве ў Швецыі, у Беларусі завочна асудзілі на 10 гадоў. Яе і яшчэ 19 экспертаў аб’ядналі ў экстрэмісцкае фармаванне «Аналітыкі Святланы Ціханоўскай». Вырак суда агучылі ў Мінску 1 ліпеня 2024 года. Hrodna.life спытаў у эксперткі, як яна ставіцца да прысуду.

Алеся Руднік. Фота: svenskaeuroparorelsen.se

«Гэты прысуд — яшчэ адзін сімптом павышэння градусу рэпрэсій беларускага рэжыму. Аналітыкі, эксперты, журналісты і даследчыкі ў гэтай справе — усе жывуць за мяжой, таму гэта таксама атака на свабоду слова, якую такія людзі рэтранслююць тым ці іншым чынам», — сказала Леся Руднік.

Яна не ставіцца да гэтага прысуду як да адзнакі сваёй працы, і не любіць, калі яе «віншуюць», нягледзячы на тое, што шматлікія яе калегі ставяцца да гэтага з гумарам.

«Але таксама не расстройваюся моцна, бо я і ўсё маё наваколле ведае, што нічога кепскага ніхто з фігурантаў так званай справы не зрабіў. Відавочна, гэта нейкі сюр, гульня, у якой выносячы прысуд незалежным даследчыкам і аналітыкам, яны [беларускія ўлады] самі змяшчаюць сябе за краты», — лічыць жанчына.

«Гэта гульня скончыцца справядлівасцю»

Руднік не плануе нешта рабіць у сувязі з такім прысудам. «Гэта гульня скончыцца справядлівасцю. Калі будуць умовы для рэалізацыі справядлівасці, тады ўсё вырашыцца», — лічыць экспертка.

Лесю яе падтрымлівае сям’я. «І гэта галоўнае», — кажа яна.

Чытайце таксама: Без абцасаў з Лесяй і Ланай Руднікамі. Леся расказала аб сваёй працы, а Лана — як расла дзяўчынка, што сёлета стала «Еўрапейцам году»

«У Расію шляхі закрытыя»

Паводле слоў Руднік, беларускі прысуд ніяк не паўплывае на яе жыццё і знаходжанне ў еўрапейскіх краінах. «Нічога не пагражае», — коратка пракаментавала яна.

Але з-за прысуду Алеся плануе пазбягаць наведвання краін, якія маюць з Беларуссю дамову аб экстрадыцыі, у тым ліку і Расію.

«У Расію я і так не ездзіла, але з нядаўняга часу знаходжуся ў вышуку ў базе расійскага МУС, таму туды шляхі таксама закрытыя».

Што за справа «аналітыкаў Святланы Ціханоўскай»

У студзені 2024 Следчы камітэт завёў справу супраць 20 беларускіх экспертаў. Іх абвінавацілі ў змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады, уваходжанні ў склад экстрэмісцкага фарміравання, пасобніцтве публічным заклікам да дзеянняў на шкоду нацыянальнай бяспецы Беларусі, садзейнічанні ўзбуджэння сацыяльнай варожасці.

Абвінавачаныя па справе — вядомыя беларускія палітолагі, сацыёлагі, аналітыкі, універсітэцкія выкладчыкі, аўтары шматлікіх даследаванняў. Многія задоўга да 2020 года з’ехалі за мяжу і атрымалі грамадзянства іншых краін. Некаторыя нават не былі знаёмыя паміж сабой.

Хто такая Леся Руднік

Алеся Руднік нарадзілася і вырасла ў Гродне, жыве ў Стакгольме. Скончыла ЕГУ ў Вільні па кірунку «Паліталогія». У Швецыі атрымала дзве магістарскія ступені: па паліталогіі і журналістыцы. Дактарантка Карльстадскага ўніверсітэта (Швецыя), дырэктарка і даследчыца Цэнтра новых ідэй. Былая старшыня грамадскага аб’яднання «Беларусы Швецыі». Даследуе лічбавую палітыку ў аўтакратыях і яе ўплыў на дэмакратызацыю, уключаючы мабілізацыю праз сацыяльныя сеткі.

У красавіку 2022 года Алеся Руднік стала першай беларускай, якая атрымала ўзнагароду «Еўрапеец года 2022». Прэмію заснаваў у 1995 годзе Шведскі еўрапейскі рух. Яе ўручаюць асобам, якія маюць сталыя сувязі са Швецыяй і якія ўнеслі ўклад у развіццё супрацоўніцтва паміж народамі Еўропы для ўмацавання міру і свабоды, культурнага ўзаемаразумення і сацыяльнай згуртаванасці.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У гродзенскай сінагозе знеслі частку сцен — хочуць вярнуць гістарычны выгляд

У вялікай харальнай сінагозе ў Гродне знеслі ўнутраную перагародку паміж вестыбюлем і малельнай залай. На…

30 красавіка 2025

На кнігі «Наш Президент» у Гродне выдаткуюць $ 9000 бюджэтных грошай

На закупку кнігі "Наш Президент" у Гродне выдаткуюць 28 080 рублёў ($ 9190). Іх купяць…

30 красавіка 2025

Глебу ў Гродне правераць на заражанасць баршчэўнікам

На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…

29 красавіка 2025

На Ласасянцы з’явяцца масткі і пляж. Там будзе парк адпачынку на Фолюшы

У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…

29 красавіка 2025

У цэнтры Гродна закрылася крама спорттавараў, якая працавала больш за 30 гадоў

Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…

28 красавіка 2025

Фільм на кітайскай раскажа пра Гродна і яго «інвестыцыйную прывабнасць»

Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…

28 красавіка 2025