Будынак на вуліцы Леніна, 26 Б. Крыніца: gcn.by
У Гродне прадаюць будынак 1912 года пабудовы на вуліцы Леніна, 26Б. Там можна адкрыць аб’ект грамадска-спартовага прызначэння. Пачатковая цана — 333,5 тыс. рублёў (€ 97,5 тыс.), паведаміў Гродзенскі цэнтр нерухомасці.
Аднапавярховы будынак плошчай 262,1 кв.м размяшчаецца ў ахоўнай зоне нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Гістарычны цэнтр Гродна». Сцены будынка — цагляныя, падлога выкладзена пліткай, лінолеумам, а таксама плітой ДСП. Ёсць ацяпленне, водазабеспячэнне, цэнтральная каналізацыя.
Да будынка ёсць прыбудова 1958 года пабудовы — з цаглянымі сценамі і шыферным дахам. Побач з будынкам ёсць пляцоўка і сцежка з асфальтабетону і бетоннага бардзюра.
Будынак прадаецца ва ўласнасць, а ўчастак пад ім — у арэнду на 50 гадоў. Аўкцыён адбудзецца 15 ліпеня 2024 года.
Новы ўладальнік павінен зрабіць капітальны рамонт, мадэрнізацыю альбо рэканструкцыю нерухомасці. Будынак трэба ўвесці ў эксплуатацыю не пазней за тры гады ад моманту заключэння дамовы куплі-продажу.
Чытайце таксама: З відам на Каложу і гістарычны цэнтр: на вуліцы Міра здаюць у арэнду памяшканне для творчай майстэрні
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…
Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…