На фестывалі ў Крэве ў 2023 г. Фота: Instagram kreva.park
Рэканструкцыя коннага бою XVII стагоддзя, дударскі батл і шатландская пяхота — усё гэта будзе на фестывалі «Крэва на скрыжалях часу» 15 чэрвеня. Фэст у Крэве прысвечаны 465-годдзю атрымання ім Магдэбургскага права ў 1559 годзе.
Свята адкрыюць маршам ганаровай Крэўскай варты, на вартаўнічай вежы ўздымуць харугву, чакае тэатралізаваны паказ «Здарэнне на вежы», піша БелТА са спасылкай на Смаргонскі райвыканкам.
Галоўнай падзеяй фестывалю ў Крэве стане рэканструкцыя коннай бітвы XVII стагоддзя. У ёй прымуць удзел рэканструктары з Мінска, Бабруйска, Брэста і мясцовы клуб «Крэўскія гайдукі». Госці змогуць убачыць, як воіны спаборнічаюць у майстэрстве валодання пікамі і шаблямі, а таксама даведацца пра мясцовую пароду коней, з якой была выведзена беларуская запражная парода.
На фестывалі прадставяць традыцыйныя касцюмы XVII стагоддзя, зброевыя комплексы таго часу, чакаюць паказальныя выступы клубаў рэканструктараў, музычныя спаборніцтвы дудароў і канцэрты традыцыйных калектываў. Акрамя таго, госці змогуць наведаць кірмаш рамеснікаў, фотазону,
паўдзельнічаць у танцах, песнях і дзіцячых гульнях.
У замкавым двары размесцяць часовую выставу з фондаў Смаргонскага музея, прысвечаную гісторыі аграгарадка Крэва і Крэўскага замка з моманту яго ўзвядзення ў XIV стагоддзі да сённяшніх дзён. Экспазіцыю дапоўняць узорамі кафлі XV-XVII стагоддзяў, фрагментамі шкляных вырабаў і посуду, знойдзенымі падчас раскопак.
12.00 — тэатралізаванае адкрыццё фестывалю. Штурм Вартавой вежы на Юравай гары;
12.30 — парад удзельнікаў;
13.00 — «Крэўская дэфіляда» — паказ традыцыйных касцюмаў XVII ст.;
13.15 — «Шкоты ў Крэва» — паказальнае выступленне шатландскай пяхоты;
13.30 — адкрыццё выставы ў замку;
14.00 — конны турнір;
15.00 — «Залатая шабля» — турнір па валоданні традыцыйнай шабляй;
16.00 — «Дударскі батл» — паказальнае спаборніцтва музыкаў-дудараў;
17.00 — «Крэўская бітва» — галоўная баталія фестывалю.
На працягу праграмы — выступы музычных калектываў «Хмяльны вір», «Тотэн дэнс», «Арацэя».
Дзе: Гродзенская вобласць, Смаргонскі раён, аграгарадок Крэва, Крэўскі замак.
Калі: 15 чэрвеня, 12.00−18.00.
Квіткі: 10 руб. для дарослых, 5 руб. дзецям 7−17 гадоў.
Чытайце таксама: У Крэўскім замку раскапалі трэцюю вежу. Але не ўсе гісторыкі ўзрадаваліся (абноўлена)
Для зручнасці жыхароў і гасцей горада ў Гродне ўводзяць новую схему абмежавання руху мотатранспарту. Існуючая…
Мурал стварылі спецыяльна для "Музея Лідскага бровара". Убачыць яго можна падчас экскурсіі на піваварню 1876…
Мабільны комплекс радыяцыйнага сканавання купляюць на Беларускую АЭС. Удзельнікам закупкі можа быць юрыдычная або фізічная…
На Фолюшы з'явілася новая прапанова — трохпакаёвая кватэра ў жоўтых танах з таемным пакоем. Жыллё…
З аўкцыёну ў Гродне прадаюць мікрааўтобус Volkswagen Transporter. Ён належыць актывісту Ежы Грыгенча, завочна асуджанаму…
Блогерка пад нікам Tomchikcerberejus паказала хлеб, які яе дзіця купіла ў адной з гродзенскіх крам.…