Навіны

З адкрыццём мяжы ў «Баброўніках» могуць быць праблемы: не гатовая «Бераставіца» з беларускага боку

Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск заявіў, што гатовы адкрыць пункт пропуску «Баброўнікі» на мяжы з Беларуссю. Але, верагодна, рух не аднавіцца маментальна. Перашкодзіць можа рамонт, які паўгода таму пачаў беларускі бок у сумежным пункце пропуску «Бераставіца». Маштабныя працы вырашылі правесці, пакуль пераход усё роўна стаіць закрыты, піша «Наша Ніва».

Фатаграфіі з рэканструкцыі «Бераставіцы» апублікаваў 23 красавіка Дзяржаўны мытны камітэт. На іх відаць, што ўвесь пункт пропуску перакапаны: мяняюць дарожнае палатно, камунікацыі, рамантуюць будынкі і навесы. Завяршыць рэканструкцыю беларускі бок плануе да снежня 2024 года.

Здаецца, адкрыць «Баброўнікі» за пару дзён немагчыма, піша «Наша Ніва». Калі адчыняць мяжу «на працягу некалькіх дзён», як кажа Туск, незразумела, куды паедуць аўтамабілі, разважае выданне.

Як даўно зачыненыя «Баброўнікі» і «Кузніца»

Пункт пропуску «Баброўнікі» закрылі ў лютым 2023 года ў адказ на палітычна матываваны прысуд беларускаму журналісту польскага паходжання Анджэю Пачобуту. Польскія ўлады выразна заяўлялі, што адкрыюць мяжу адразу, як толькі палітвязень будзе вызвалены.

Аднак з цягам часу адкрыць мяжу ўсё гучней пачалі патрабаваць мясцовыя польскія прадпрымальнікі. Польскае аб’яднанне прадпрымальнікаў Zjednoczony Wschód («Аб'яднаны ўсход») заклікала ўлады адкрыць памежныя пераходы, у першую чаргу «Баброўнікі», каб аднавіць паток турыстаў з Беларусі. Паводле падлікаў прадпрымальнікаў, штогод ён прыносіў рэгіянальнаму бізнесу € 124 млн.

Пра тое, што гэты пункт пропуску на мяжы варта адкрыць, у красавіку 2024 г. выказваўся віцэ-спікер польскага Сейма Мацей Жыўна.

Раней, восенню 2021, польскія ўлады закрылі найбліжэйшы да Гродна пункт пропуску «Кузніца». Гэта быў адказ на міграцыйны крызіс, арганізаваны ўладамі Беларусі.

Зараз усе бліжэйшыя да Гродна пункты пропуску на межах закрыты: «Кузніца» і «Баброўнікі» на граніцы з Польшчай і «Райгардас» («Прывалка») на граніцы з Літвой.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025