У “Брузгах” з 23 красавіка будуць мяняць асфальт. Рух транспарту моцна ўскладніцца

З 23 красавіка 2019 года на цэнтральнай дарозе пункта пропуску «Брузгі» будуць мяняць дарожнае пакрыццё, паведамляе Гродзенская рэгіянальная мытня.

Рух усіх відаў транспарту будзе ажыццяўляцца толькі па двух палосах (адна на ўезд і адна на выезд). Магчымасць манеўравання на гэтым напрамку будзе выключаная, рух транспарту – вельмі ўскладнены.

Дату заканчэння дарожных работ пакуль не паведамляюць і раяць пры магчымасці выбіраць іншыя кірункі.

Рамонтныя работы з’яўляюцца часткай рэканструкцыі пункта пропуску “Брузгі” і ажыццяўляюцца ў рамках міжнароднага праекта па мадэрнізацыі транзітнага калідора трасы М6. Да пачатку II Еўрапейскіх Гульняў працы плануюць цалкам завяршыць.

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: