Навіны

У цэнтры Гродна рэканструююць закінуты завод XIX ст. Што там зробяць?

Галоўны вытворчы корпус кафлярняў князёў Друцкіх-Любецкіх (1895 г.) на вуліцы Чырвонаармейскай, 87 плануюць рэканструяваць пад шматфункцыянальны будынак. Кафлярні з’яўляюцца гісторыка-культурнай каштоўнасцю рэгіянальнага значэння. Будынкі шмат гадоў пуставалі і зараз знаходзяцца ў кепскім стане. Пачынаецца грамадскае абмеркаванне праекта.

Кафлярні месцяцца каля развязкі з Азёрскай шашой і вуліцы Магістральнай. Пасля рэканструкцыі там хочуць адкрыць спартыўныя, адміністрацыйныя, бытавыя і гандлёвыя памяшканні.

Пры рэканструкцыі мусяць захаваць:

  • гістарычныя габарыты асноўных унутраных памяшканняў,
  • каштоўныя элементы, архітэктурныя формы, індывідуальныя асаблівасці будынка.

Аўтэнтычныя элементы будынка мусяць максімальна захаваць і аднавіць (адрэстаўраваць). Будаўнічыя матэрыялы, якія будуць выкарыстоўваць, павінны быць сумяшчальнымі з матэрыяламі гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Прылеглую тэрыторыю добраўпарадкуюць: створаць пешаходныя дарожкі, азеляненне, паркоўкі.

Пасля рэканструкцыі будаўнічы аб’ём (увесь аб’ём будынка ў гарызантальнай і вертыкальнай плоскасці) павялічыцца з 9 233,5 куб.м да 9 510,4 куб.м. Плошча будынка вырасце з 2018,1 кв.м да 2248,3 кв.м, плошча забудовы — з 1458,5 кв.м да 1531,7 кв.м. Агульная плошча памяшканняў складзе 2080,1 кв.м.

Кафлярні з’яўляюцца гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (рэгіянальнага значэння) з 2016 года. Пры гэтым яны не ўваходзяць у межы гістарычнага цэнтра Гродна.

Пачынаецца грамадскае абмеркаванне

Грамадскае абмеркаванне праекта пройдзе з 16 па 30 красавіка 2024. Заўвагі і прапановы прымаюць пісьмова:

  • Гродзенскі гарвыканкам (пл. Леніна, 2/1, 230 023; gorisp@gorod.grodno.by),
  • Упраўленне будаўніцтва, архітэктуры і градабудаўніцтва (пл. Тызенгаўза, 3, 230 023; arhitektura@gorod.grodno.by),
  • у часопіс уліку наведвальнікаў экспазіцыі ва ўпраўленні архітэктуры.

Пабачыць праект можна будзе з 16 па 30 красавіка (8:00—17:00, пн-пт) у вестыбюлі ўпраўлення будаўніцтва і архітэктуры. Прэзентацыя праекта пройдзе 22 красавіка, 15.00 у будынку ўпраўлення архітэктуры на першым паверсе, кабінет 1.

Усе прапановы разгледзяць на гарадской архітэктурна-горадабудаўнічай нарадзе. Вынікі абмеркаванняў з’явяцца на сайце гарвыканкама да 14 траўня.

Гісторыя будынкаў і продажу

Гродзенскія майстэрні па вытворчасці кафлі князёў Друцкіх-Любецкіх (Станіславоўская кафлярня) пачалі працу ў 1895 годзе. Там выраблялі плітку для аднаўлення Гродна пасля пажару 1885 года. Да канца 1930-х гадоў там рабілі печкавую плітку і арнаменты, кафляныя лазні і ганчарныя вырабы на заказ. Савецкая ўлада нацыяналізавала кафлярню. Вытворчасць аднавілі пасля Другой сусветнай вайны. У 1950 годзе кафлярня ўвайшла ў склад камбіната будаўнічых матэрыялаў, разам з цагляным, чарапічным і вапнавым заводамі. Там выпускалі шэрую і глазураваныя плітку, кафлю, тэракоту. Рабілі кафлю для Сталінградскай ГЭС (цяпер Волжская ГЭС).

У 2015 годзе адзін з будынкаў завода купіла фірма «Леўта і С». У 2016 будынкі прызналі гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Выкуплены будынак адрэстаўравалі, пакінуўшы арыгінальны фасад, надбудавалі яшчэ адзін паверх.

Станіславоўскія кафлярні ў 2022 г. Панарама: Яндекс.Карты

У 2019 астатнія будынкі намерваўся забраць і аднавіць Андрэй Разін з «Ласкового мая». Уладальнік асноўнай часткі завода — трэст «Гроднагарбуд» — збанкрутаваў. Участак у 0,21 га каля былой кафлярні прадавалі на аўкцыёне ў 2019 годзе за 29,2 тысяч рублёў. Паводле ўмоў там маглі пабудаваць гандлёва-выставачную пляцоўку для рамеснікаў.

Комплекс будынкаў выставілі на продаж у канцы жніўня 2021. Пакупнікоў не было, і аўкцыён не адбыўся. Кошт лота знізілі ўдвая, да 879 тыс. рублёў. У студзені 2022 года на Чырвонаармейскай прапаноўвалі купіць будынак — частку Станіславаўскіх майстэрняў - з участкам за пачатковую цану ў 351,6 тыс. рублёў (мінімальны кошт быў 175,8 тыс. рублёў). Плошчу зямлі да продажу тады вызначылі ў 0,4 га. У сакавіку 2022 участак выставілі на таргі ўжо за 47,3 тыс. рублёў. Пад будаўніцтва можна было арандаваць надзел плошчай 0,19 га.

Чытайце таксама: Пяць слоў, якія вырашылі лёс, або чаму неабходна хадзіць на грамадскія абмеркаванні, каб захаваць Гродна

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Пекла на зямлі». Гродзенка падзялілася, як працуе кадастравае агенцтва падчас рамонту

Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…

21 лютага 2025

У конкурсе «Гродна Азот» да Дня роднай мовы паўдзельнічалі два пенсіянеры і ідэолаг

Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…

21 лютага 2025

У Польшчы закрылі справу аб давядзенні беларускага экс-палітвязня да самагубства

Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…

21 лютага 2025

Дырэктара прадпрыемства з Ваўкавыскага раёна судзяць за разгалашэнне службовай таямніцы

Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…

21 лютага 2025

Сыркі «Малочнага Міру» не спадабаліся МАРГ — там знайшлі прапаганду нацызму

"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…

21 лютага 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаецца кватэра — сапраўдны постсавецкі олдскул

На Гагарына, 25 у Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра з выдатна захаваным постсавецкім інтэр'ерам. Дом, у…

21 лютага 2025