Насупраць аўтавакзала маглі пабудаваць шматпавярховік з «ветразямі», спартовы комплекс мог з’явіцца на вуліцы Брыкеля, а на Савецкіх пагранічнікаў мог стаяць грамадскі цэнтр. У інстытуце «Гроднаграмадзянпраекта» працуе выстава «Праекты мінулых гадоў». На ёй можна даведацца, якія праекты архітэктараў не рэалізавалі ў Гродне.

На Пярэселцы маглі пабудаваць «Калізей»

Сярод шматкватэрных дамоў на Пярэселцы маглі пабудаваць круглы будынак. На фотаздымку ён размяшчаецца справага боку. Гэта праект, які прапаноўвалі ў 1960-х гадах.

Футурыстычны Гродна, якога ніколі не было: паглядзіце на нерэалізаваныя архітэктурныя праекты горада
Праект забудовы Пярэселцкі. Крыніца: newgrodno.by

Насупраць аўтавакзала мог быць дом з «ветразямі»

Праз дарогу ад аўтавакзала, на праспекце Касманаўтаў, планавалі пабудаваць універмаг і жылы дом. Крама павінна была размяшчацца ў аснове дома на першых паверхах, а кватэры планавалі размясціць у пабудовах падобных на ветразі. Такім чынам, будынак нагадваў бы карабель. Зараз там размяшчаецца гандлёвы цэнтр і Burger King, за імі - так званы «кансэнтаўскі дом».

Футурыстычны Гродна, якога ніколі не было: паглядзіце на нерэалізаваныя архітэктурныя праекты горада
Праект будынка на праспекце Касманаўтаў. Крыніца: newgrodno.by

Спартовы комплекс планавалі насупраць OldCity

Шматфункцыйны спартовы комплекс зараз плануюць будаваць на выездзе з Гродна, побач з трасай М6. Але раней шмат яго месца яго размяшчэння змянялася. Пачаткова яго планавалі пабудаваць на вуліцы Брыкеля — насупраць сённяшняга гандлёвага цэнтра OldCity. Зараз на гэтым месцы размяшчаецца інтэрнат Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

На вуліцы Горкага маглі пабудаваць «футурыстычны» будынак Сбербанка са шкла і бетона.

Чытайце таксама: Аднаўленне Фары Вітаўта — «блюзнерства», а лёс гасцініцы «Гродна» вырашаць у Кітаі. Што Уладзімір Каранік сказаў падчас прамога эфіру

Грамадскі цэнтр каля БХМД

На вуліцы Савецкіх пагранічнікаў паміж царквой, якую зараз будуюць, і бальніцай хуткай медычнай дапамогі планавалі пабудаваць грамадскі цэнтр. Таксама на выставе размясцілі праект самой царквы.

Аэрапорт маглі выкарыстаць па прызначэнні

Недабудаваны гродзенскі аэравакзал у пачатку 2000-х плавалі дабудаваць і выкарыстоўваць па прызначэнні. Таксама там меў з’явіцца гатэль. Але аб’ект так і застаўся на наступныя 20 гадоў закінутым даўгабудам. У лютым 2023 года стала вядома, што там арганізуюць лагістычыны цэнтр.

Футурыстычны Гродна, якога ніколі не было: паглядзіце на нерэалізаваныя архітэктурныя праекты горада
Праект рэканструкцыі гродзенскага аэрапорта. Крыніца: newgrodno.by

Хто ствараў гэтыя праекты

Аўтарам большасці праектаў падпісаны Уладзімір Еўдакімаў. Гэта беларускі архітэктар, які працаваў у «Гроднаграмадзянпраекце» з 1971 па 2004 год. У горадзе можна ўбачыць будынкі, якія пабудавалі паводле яго праектаў. Напрыклад, гатэль «Гродна» і кінатэатр «Кастрычнік» на вуліцы Паповіча, Дом піянераў і школьнікаў у Каложскім парку, мікрараён на вуліцы Лізы Чайкінай, а таксама будынкі Гродзенскага аблвыканкама на вуліцы Ажэшкі.

Чытайце таксама: Прыгожа ці пачварна? Гід па архітэктуры савецкага мадэрнізму ў Гродне