Навіны

«Дае магчымасць больш зарабляць». У Гродне пачалі абсмажваць каву для заправак

У Гродне адкрылі цэх па абсмажванні кававага зерня. Яго размясцілі на базе «Беларуснафты», адкуль будуць пастаўляць на ўсе запраўкі Беларусі, паведаміў тэлеканал «Гродна Плюс».

Кава, якую абсмажваюць у Гродне. Скрыншот: тэлеканал «Гродна Плюс»

Пакуль адкрылі толькі адміністрацыйны будынак і працоўную зону. Да канца 2024 года плануюць адкрыць складскія памяшканні.

«Гэта дае магчымасць нам больш зарабляць, развіваць гэты накірунак і з’яўляцца самім і вытворцам, і пастаўніком зерня для іншых кампаній. Гэта дыверсіфікацыя, і мы зможам займацца не толькі паліўным бізнесам, але і прадаваць зерне», — сказаў кіраўнік «Беларуснафта-Гроднааблнафтапрадукт» Вадзім Худык.

Зерне будуць прывозіць з іншых краін

Зерне будуць прывозіць з Бразіліі - 30%, В’етнама — 40% і Калумбіі - 30%. У Гродне іх плануюць абсмажваць, змяльчаць і гатаваць. Пасля гэтага ім будуць забяспечваць запраўкі «Беларуснафты» — іх больш за 570 ва ўсёй Беларусі. У 2023 годзе на запраўках кліенты выпілі больш за 13 млн кубкаў кавы.

Раней казалі, што пакаштаваць гродзенскі блэнд (кававая сумесь — Hrodna.life) кавы можна будзе не толькі на запраўках — фасаванае зерне можна будзе купіць і прыгатаваць напой дома.

«Беларуснафта» не толькі гатуе каву

У 2021 годзе «Беларуснафта» адкрыла ў Гродне эксперыментальную краму пад брэндам «Цікаvы» — без запраўкі. Гэта была першая такая крама сеткі ў краіне. Яна пачала працаваць у ў верасні 2021 года ў дварах спальнага раёна паміж вуліцамі Урублеўскага і Даброўскага, але закрылася, не прапрацаваўшы і года.

У жніўні 2021 пасля рэканструкцыі адкрылі АЗС на вуліцы Мясніцкай. Там упершыню ў Беларусі пачалі аказваць паслугу запраўкі бытавых газавых балонаў.

У Гродне — даўняя кававая традыцыя

У Гродне ўжо быў свой брэнд кавы — Horodnia 1128. Яго ў 2016 годзе запускаў гродзенскі прадпрымальнік Вадзім Якута.

Але гісторыя кавы ў Гродне нашмат даўжэйшая. Першая кавярня працавала ў Гродне на сучаснай вуліцы Ажэшкі яшчэ ў 1780 годзе. Кававая культура развівалася ў Гродне і ў 20−30-я гады XX стагоддзя. Сучасны «кававы рэнесанс» пачаўся ў сярэдзіне 2010-х і працягваецца да гэтага часу.

Чытайце падрабязней: Гродна — беларуская сталіца кавы. 5 аргументаў «за» ад экспертаў

Падзяліцца

Апошнія запісы

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025