У Гродне прадаюць двухпакаёвую кватэру па вул. Парахавая, 9/1-у «кансентаўскім» доме, які будавалі ў 2000-х як элітнае жыллё. Інтэр'еры добра захавалі дух эпохі.

Інтэр'ер вельмі эклектычны: адна са сцен распісана пейзажным жывапісам, крэслы быццам узятыя з музея або дома культуры, нацяжная столь глянцавая, у адным памяшканні выкарыстаны тры розных віды свяцілень і люстра. Кватэра прадаецца з мэбляй. Абяцаюць добрую гукаізаляцыю.

Кухня і гасцёўня сумешчаныя і падзяляюцца толькі візуальна. На кухні - барная стойка з высокімі крэсламі, абедзенная зона са сталом і зона адпачынку — мяккі куток перад тэлевізарам. Зоны кухні і гасцінай візуальна падзялілі з дапамогай матэрыялу падлогі. У якасці дэталяў - лямпы і люстэркі. У спальні — мінімалізм, ложак і працоўнае месца.

Кватэра знаходзіцца на чацвёртым паверсе сяміпавярховіка. Агульная плошча — 80,5 кв. м. санвузел — сумешчаны. Матэрыял падлог — плітка, ламінат, сцен — шпалеры і афарбоўка. Ёсць зашклёная лоджыя.

Побач знаходзіцца аўтавакзал, чыгуначны вакзал, ГЦ «Казарма Молі», ЗЦ «Галактыка», рынак Скідзельскі, дзіцячы сад, школа, аптэка, аддзяленні банкаў, пошта, прыпынкі грамадскага транспарту, зручная транспартная развязка, цэнтр горада. У двары ёсць абсталяваная дзіцячая пляцоўка, паркоўка. У камплекце з кватэрай ідзе парковачнае месца ў падземным гаражы.

Кошт — $ 95 000. Вам дапамогуць прадаць нерухомасць для куплі гэтай. Кватэру можна здаць у арэнду.

Чытайце таксама: Нерухомасць тыдня: прадаецца кватэра ў цэнтры Гродна — у раёне, які любілі польскія і савецкія чыноўнікі