Сезон працы гарадскіх фантанаў у Гродне адкрыюць 30 красавіка. З 20:00 у парку Жылібера запланавана ўрачыстая праграма.

У праграме мерапрыемствы выступленні калектываў:

  • Гродзенскай дзіцячай школы мастацтваў імя Антонія Тызенгаўза,
  • Гродзенскага дзяржаўнага музычнага каледжа,
  • Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры,
  • «Тыарт эксперыментал» (г. Мінск),
  • святлодыёднае шоу ад «Бэнг Бэнг шоу» (г. Мінск).

Уваход на мерапрыемства вольны.

адкрыццё фантанаў у гродна

Раскансерваваць і рыхтаваць фантаны да працы ў Гродне пачалі яшчэ 29 сакавіка.