У Гродне прадаецца трохпакаёвая кватэра са свабоднай планіроўкай па вул. Свярдлова, 12. З ёй прадаюць астатнюю мэблю і тэхніку. На зашклёным балконе арганізавалі месца для адпачынку са столікам і крэсламі. Абяцаюць прыгожы від на горад — таму кватэру можна здаваць.

Кватэра — трохпакаёвая, але ў ёй дзве асобныя пакоі. Кухню сумясцілі з гасцінай зонай. Агульная плошча — 78,4 м². Яна знаходзіцца на перадапошнім паверсе пяціпавярхоўкі. Санвузел — сумешчаны.

На кухні размясцілі абсталяванне Electrolux — духавую шафу, посудамыйную машыну, пральную і сушыльную машыны. Спальні мінімалістычныя — у адной з іх ёсць спальнае месца, у другой — трохі мэблі.

Для захоўвання рэчаў тут ёсць ёмістая гардэробная і ўбудаваная шафа.

Дом — новабудоўля 2018 года, але знаходзіцца ў гістарычным цэнтры Гродна з добра развітой інфраструктурай. Побач — Гродзенская гарадская гімназія, набярэжная і гарадскі пляж, плошча Савецкая. У адным з суседніх дамоў жыў Васіль Быкаў. Побач любілі сяліцца чыноўнікі і ў міжваеннай Польшчы, і ў БССР, і ў незалежнай Беларусі.

Кошт — $ 105 000. Кватэра падыходзіць для здачы на суткі, адзначаюць прадаўцы.

Чытайце таксама: Нерухомасць тыдня: кватэра-палац з шахматнай падлогай і круглым ложкам