У Гродне прадаюць трохпакаёвую кватэру ў будынку, якому амаль 100 гадоў. У кватэру ёсць асобны ўваход з вуліцы. Аб’яву размясцілі на сайце агенцтва нерухомасці «2КіК».

Нерухомасць на Свярдлова
Кватэра ў гістарычным будынку на вуліцы Свярдлова. Крыніца: 2kik.by

Кватэра знаходзіцца на вуліцы Свярдлова ў будынку 1926 году пабудовы. Агульная плошча кватэры 88,3 кв.м, жылая — 56,3 кв.м.

На падлозе паркет пачатку ХХ стагоддзя. У аб’яве сцвярджаюць, што «з адбіткам царскай Расіі». Капітальны рамонт там не рабілі. З калідора ў кватэры можна патрапіць у падвал. У ім захаваліся цагляныя скляпенні.

Пабудова ўнесенена ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей як частка каштоўнасці «Гістарычны цэнтр Гродна». У будынку тры кватэры: дзве размяшчаюцца на першым паверсе, адна на мансардным. Сам дом знаходзіцца на ўчастку плошчай 12,28 сотак. За кожнай кватэрай — траціна ўчастка.

Чытайце таксама: Нерухомасць тыдня: двухузроўневую кватэру з барнай стойкай у лоджыі можна купіць у Гродне

Што вядома пра Чыноўніцкую калонію

Будынак размяшчаецца ў раёне так званай Чыноўніцкай калоніі. Яе ўзвялі ў канцы 1920-х гадоў на высокай верхняй тэрасе над Нёманам у раёне чыгуначнага моста. Гэта было адмысловае жыллё для чыноўнікаў міжваеннай Польскай рэспублікі. У раёне было больш за дзясятак стыльных двухпавярховых дамкоў, як правіла на дзве сям'і. Сярод адметнасцяў пабудоваў - тэрасы і контрфорсы на будынках.