Двушка свабоднай планіроўкі прадаецца на вул. Горкага. Пры рамонце ў ёй выкарыстоўвалі натуральныя матэрыялы. Занаванне арганізавалі з дапамогай драўляных перагародак. Адну са сцен пакінулі «цаглянай».

У Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра на вул. Горкага, 65. Яна складаецца з гасцінай, кухні, спальні і гардэробнай. Размешчана на другім паверсе пяціпавярхоўкі. Агульная плошча — 44.8 м2. Санвузел — сумешчаны. На падлозе — паркет. У ваннай — плітка з узорам і шмат падсвятлення.

У кватэры выканалі дызайнерскае аздабленне ў лаканічных танах. Пры гэтым выкарыстоўвалі натуральныя матэрыялы. Спланавалі гасціную са сталовай зонай, канапай з TV-зонай. Ёсць функцыянальная кухня. У прыхожай арганізавалі сістэму кампактнага захоўвання.

Пад падваконнікам у кухні арганізавалі зоны для захоўвання. Яе зрабілі ў драўняных і сініх колерах. У тых жа сініх і бэжавых колерах вытрымалі гасціную і спальню.

Каля дома — медуніверсітэт, стадыён «Нёман», у пешай даступнасці — ГЦ «OldCity».

Кошт — $ 63 400.

Чытайце таксама: Нерухомасць тыдня: кватэра з выглядам на Нёман і Румлёва ў доме на могілках