Памяшканні былога кафэ “Кулёк” у парку Жылібера здаюць у арэнду. Пачатковая цана за права заключэння дамовы на тры гады – амаль 766 рублёў.

У арэнду прапануюць дзве пабудовы па адрасе вуліца Ажэшкі, 16. Першая – будынак кафэ плошчай 222,9 кв.м., другая – будынак склада плошчай 361 кв.м.

Што тут было раней

У сакавіку 2023 года на гэтым месцы адкрылі кафэ “Кулёк”. Права арэнды памяшкання на тры гады тады выкупіла сетка «Ш&Б», якая належыць бізнесмену Віктару Ларыёнаву. За гэта прадпрымальнік заплаціў 42,3 тыс. рублёў – у 40 разоў больш, чым была пачатковая сума. Новы ўладальнік планаваў нанова “напісаць гісторыю гэтага месца”.

Раней у памяшканні з савецкіх часоў і да 2000-х працавала кафэ «Бярозка». Потым там працавалі «Калабкі», якія зачыніліся ў лістападзе 2020 года.

Чытайце таксама: Какие новые заведения появились в Гродно за полгода, а какие закрылись?