На прыпынку «Парк Жылібера» (раней — «Цэнтр занятасці») на вуліцы Дзяржынскага здаюць у арэнду два гандлёвыя павільёны. Памяшканні прадастаўляе Гродзенская гарадская жыллёва-камунальная гаспадарка.

Здаюць у арэнду кіёскі ля парка Жылібера. Раней там была хотдожня і шапік з рознай дробяззю
Павільёны на прыпынку «Парк Жылібера», якія здаюць у арэнду. Крыніца: Instagram ЖКГ

Кіёскі плошчай 5,2 і 4,6 кв.м можна выкарыстоўваць для прадпрымальніцкай дзейнасці, напрыклад, пад пункт грамадскага харчавання. Кіёскі электрыфікаваныя.

Паводле ЖКГ, у гэтым месцы вялікая плынь транспарту і людзей. Пры гэтым кіёскі чамусьці пустуюць не менш за год. Летам 2022 у адным з іх адкрывалася хотдожня, але потым яна пераехала. У іншым кіёску прадавалася розная дробязь і салодкае. Зараз з трох кіёскаў на прыпынку працуе толькі адзін — «Табакерка».

Канчатковую цану арэнды за 1 кв.м. акрэслівае камісія. Жадаючыя арэндаваць павільёны павінны звяртацца ў аддзел прававой і кадравай працы ЖКГ па тэлефоне +375(33) 690−70−98 праз Viber альбо WhatsApp, або па тэлефоне 62−30−39.

Чытайце таксама: Нерухомасць тыдня: у Паўднёвым можна купіць паўдома з саунай і участкам