Навіны

Грамадзянін Беларусі, якога хацелі дэпартаваць з-за сакрэтнага заключэння спецслужбаў, зможа застацца ў Польшчы

Грамадзянін Беларусі Павел Юшкевіч, які павінен быў пакінуць Польшчу да 4 лютага 2024 года, будзе падаваць заяву на міжнародную абарону. Гэта павінна дапамагчы пазбегнуць дэпартацыі. Пра гэта ён паведаміў выданню MOST.

«Сёння [6 лютага] падаюся на міжнародную абарону, падалі скаргу ў суд. Пакуль разглядаецца справа аб абароне, я магу знаходзіцца ў Польшчы, таму спадзяюся, што ўсё вырашыцца ў судзе і гэты кашмар скончыцца», — сказаў Павел.

Мужчына выкладае ва ўніверсітэтах Торуні і Быдгашча. Таму разам з дакументамі на прадстаўленне міжнароднай абароны Юшкевіч плануе падаць заяву аб дазволе на працу.

Хто такі Павел Юшкевіч і чаму яго маглі дэпартаваць

Павел Юшкевіч — грамадзянін Беларусі і этнічны паляк. Ён жыве ў Польшчы з 17 гадоў, атрымаў некалькі магістарскіх адукацый, скончыў аспірантуру. У студзені 2024 года Агенства ўнутранай бяспекі Польшчы (ABW) паведаміла, што мужчына павінен пакінуць Польшчу да 4 лютага 2024 года. Падставай для такога рашэння стала сакрэтнае заключэнне 10 гадовай даўніны. Мужчыну пазбавілі дазволу на пражыванне ў Польшчы.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Mrs Globe з Гродна Лана Глумакова напісала кнігу пра «жаночы магнетызм»

Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…

13 мая 2025

Квізы, дэгустацыі і касцюміраваныя экскурсіі. Куды пайсці на Ноч музеяў 2025 у Гродне і вобласці

Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…

13 мая 2025

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

13 мая 2025

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025