Лекар Валерый Лышчык удзельнічаў у пратэстах у Гродне, выступаў на плошчы, распавядаў пра рэальную сітуацыю з COVID-19. У снежні 2020 года з-за грамадзянскай пазіцыі ён пазбавіўся пасады загадчыка аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі № 3 Гродзенскай універсітэцкай клінікі. Калі з ім не працягнулі кантракт, ён вырашыў змяніць сваё жыццё. У 46 гадоў Валерый кінуў кар’еру ў Беларусі і з’ехаў у Польшчу. Зараз гродзенец працуе з каранавіруснымі хворымі ў адной з бальніц горада Шчытна. Чаму вырашыўся на пераезд і як выглядае сітуацыя з COVID-19 у Польшчы і Беларусі, гродзенец распавёў карэспандэнту Hrodna.life.

З загадчыка ў звычайныя дактары

Валерый Лышчык 12 гадоў прапрацаваў загадчыкам аддзялення ў Гродзенскай універсітэцкай клініцы. Яго прызначылі на пасаду пры адкрыцці аддзялення. Сваю працу ў Гродне лекар любіў і гатовы вярнуцца, але толькі пры змене рэжыму.

«У пачатку жніўня я выйшаў з прафсаюзаў. Яны свае функцыі не выконваюць і не маюць ніякага дачынення да абароны работнікаў. Не падтрымалі медыкаў, якія выступілі супраць гвалту над мірнымі грамадзянамі».

15 жніўня Валеры выступіў на пратэстным мітынгу, які праходзіў на плошчы Леніна. Там лекар распавёў пра рэальную сітуацыю з COVID-19 у горадзе.

Чытайце таксама: Реаниматолог из Гродно про Covid-19: «Мы лечили вас честно. Но статистику спускали сверху»

У жніўні гродзенца абгаварылі ў некалькіх телеграм-каналах. Там выклалі яго адрас і кантакты. Валерыю пра публікацыю паведамілі калегі, але ён стараўся не звяртаць на гэта ўвагі.

«Зразумела, што быў створаны левы ўкід, каб мяне як-небудзь закрануць і агаварыць. Гэта такі псіхалагічны ціск на людзей, якія незадаволеныя сітуацыяй у краіне. Я не звяртаў увагі на гэтыя ўкіды і проста працаваў».

Рэаніматолаг, які пераехаў у Польшчу з Гродна: «Працы шмат і ніякага прэсінгу»
Валерый Лышчык на акцыі супраць гвалту ў краіне. Скрын з відэа тэлеканала СТБ

Пасля выбараў у лякарні пайшлі чуткі, што Валерыю не працягнуць кантракт з-за грамадзянскай пазіцыі, але ён працягваў працаваць у звычайным рэжыме.

Восенню 2020 года на адной з акцый пратэсту ў Гродне лекара затрымалі. Яго даставілі ў Ленінскі РАУС, але праз дзве гадзіны ў міліцыі даведаліся, што затрымалі спецыяліста, і адпусьцілі. У той дзень Валерый прыйшоў у цэнтр горада ўшанаваць памяць загінулага Рамана Бандарэнкі.

«Дзесьці за месяц да канца 2020 года я даведаўся, што губляю пасаду загадчыка. Намякнулі, што чалавек, які актыўна выказваецца, не можа быць загадчыкам».

У клініцы кантракт на пасаду загадчыка Валерыю не працягнулі. Яму давялося напісаць заяву пра тое, што ён хоча перайсці ў звычайныя лекары. Калегі, калі даведаліся пра гэта, сабралі больш за 200 подпісаў, каб спецыяліста аднавілі на пасадзе. Гэта не дало выніку.

У Польшчы прапанавалі заробак у некалькі разоў вышэй

Каля яшчэ двух тыдняў Валерый прапрацаваў у клініцы. Потым яму патэлефанаваў сябар і прапанаваў працу ў Польшчы. Калега сказаў, што шукаюць беларускага анестэзіёлага.

«Я хутка дамовіўся аб новай працы. Тым больш з 1 снежня спрасцілі працаўладкаванне для беларускіх медыкаў у Польшчы».

Валерыю прапанавалі заробак у некалькі разоў вышэй, чым у Беларусі. Спецыяліст выехаў з Гродна 19 снежня, за дзень да закрыцця наземных межаў.

Чытайце таксама: Успеть за 10 дней: почему эти гродненцы уехали из Беларуси до закрытия границ

«Я сеў у машыну і паехаў. Палякі нават на каранцін мяне не саджалі. Сказалі, для лекараў выключэнне, калі яны едуць працаваць. Прыехаў у горад Шчытна, кіраўніцтва лякарні мяне добра прыняло — пасялілі ў гатэлі, дзе я жыву і сёння».

Рэаніматолаг, які пераехаў у Польшчу з Гродна: «Працы шмат і ніякага прэсінгу»
Валерый Лышчык з калегам у гродзенскай клініцы. Фота з асабістага архіва Валерыя

Пакуль дакументы разглядаюць у Міністэрстве аховы здароўя, Валерыя ўзялі на мінімальны аклад у шпіталь, куды трапляюць хворыя з COVID-19.

«У працы мяне ўсё задавальняе, але хочацца каб Міністэрства хутчэй разгледзела маю справу і выдала дазвол, каб я мог працаваць па спецыяльнасці».

Чым адрозніваецца медыцына ў Беларусі і Польшчы

Валерый распавядае, што ў польскіх шпіталях больш магчымасцяў для барацьбы з COVID-19, чым у Беларусі. Там шмат сучаснага абсталявання, лекаў і расходных матэрыялаў, якія ў Беларусі мала даступныя.

«Напрыклад, у маёй клініцы 70 ложкаў і столькі ж апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх (ШВЛ). У Гродне толькі ў рэанімацыі ёсць магчымасць мець апараты ШВЛ. Шэсць ложкаў і шэсць апаратаў. Нават сродкі індывідуальнай абароны ў польскіх шпіталях практычна ўсе аднаразовыя. Нічога не выкарыстоўваецца паўторна, акрамя шчыткоў і гумовых ботаў».

Гродзенец дадае, што ў Польшчы лекар нясе адказнасць за пацыента і таму ёсць доступ да ўсіх лекаў. Ён мае права кансультавацца з кіраўніцтвам і калегамі, але сам прымае рашэнне.

«Так, ёсць стандарты і ўсё з гэтым азнаёмленыя. Але калі лекар вырашыў так лячыць, ён так і будзе дзейнічаць. Узяў з халадзільніка патрэбныя лекі і ўсё. І не трэба ўзгадняць на ўсіх узроўнях да начальніка аблздрава, як у Беларусі».

Рэаніматолаг, які пераехаў у Польшчу з Гродна: «Працы шмат і ніякага прэсінгу»
Гродзенскі калектыў Валерыя Лышчыка. Загадчыкам аддзялення ў Гродзенскай універсітэцкай клініцы ён прапрацаваў 12 гадоў. Фота з асабістага архіва Валерыя

Яшчэ адно адрозненне: у польскіх клініках не трэба весці папяровую гісторыю хваробы, усё ў электронным выглядзе. У Гродне ва ўніверсітэцкай клініцы ўсё трэба было дубляваць.

«У клініцы, дзе я працую, добразычлівая атмасфера. Няма напружанай абстаноўкі. Працы шмат і ніякага прэсінгу ад адміністрацыі. Кідаецца ў вочы паважлівае стаўленне адзін да аднаго, калегіяльнасць».

Читайте также: Куды імкнуцца беларускія медыкі. І што іх чакае за мяжой?

Заробкі: колькі можа атрымаць лекар у Польшчы

Валерый заўважыў, што за апошнія паўгода шмат беларускіх медыкаў з’ехалі ў Польшчу. Ён лічыць, калі была б магчымасць адразу пацвярджаць дыплом аб беларускай адукацыі, то з’ехала б у некалькі разоў больш спецыялістаў. У Польшчы маюць патрэбу ў першую чаргу ў педыятрах, анестэзіёлагах і тэрапеўтах.

Зарплаты медыкаў ў Беларусі і Польшчы істотна адрозніваюцца, кажа Валерый. Калі ў Гродне ён атрымліваў на сваёй пасадзе каля $ 1000, то ў Польшчы анестэзіёлаг можа атрымліваць значна больш.

Колькі атрымлівае лекар у Польшчы?


У сярэднім лекар-анестэзіёлаг ў Польшчы атрымлівае 100 злотых у гадзіну ($ 27). Працуючы 160 гадзін у месяц ён заробіць 16 000 злотых ($ 4300), а пры больш высокіх стаўках — нават за 20 000 злотых ($ 5400). Такія лічбы дае партал Onet.pl. Праўда, падаходны падатак, які трэба адняць ад гэтых сум, у Польшчы вышэй — 19%, а ў Беларусі - 13%. Таксама трэба адняць плацяжы на сацыяльнае страхаванне, якія могуць дасягаць у месяц амаль 1500 злотых ($ 400).

Аднак сярэдні заробак лекара без прывязкі да канкрэтнай спецыяльнасці ў Польшчы значна ніжэй і складае 6000 злотых ($ 1600) без уліку падаткаў. Зарплата вельмі залежыць ад формы працаўладкавання: у штаце са стабільным акладам альбо па кантракце з пагадзіннай аплатай. Таксама зарплаты значна адрозніваюцца ў розных спецыяльнасцяў. Акрамя таго, у малых гарадах, дзе ёсць недахоп кадраў, заплацяць больш.

«Статыстыкі, колькі беларускіх медыкаў з’ехала за мяжу, я не бачыў у адкрытых крыніцах. Але, па размовах з калегамі, гэтая лічба за апошні год павялічылася ў некалькі разоў», — кажа Валерый.

Нягледзячы на ​​тое, што беларускія медыкі з’язджаюць працаваць у Польшчу, праблем з персаналам у шпіталях Беларусі не назіраецца.

«У нас разадзьмутая медыцынская сістэма. У апошнія гады была тэндэнцыя браць шмат маладых лекараў. І яны замянялі тых, хто ад’язджаў. Калі ў бальніцы 5−6 чалавек з’ехалі, то ім хутка знойдуць замену. Тым больш, многія спецыялісты з раёнаў хочуць пераязджаць у буйныя гарады».

Рэаніматолаг, які пераехаў у Польшчу з Гродна: «Працы шмат і ніякага прэсінгу»
Валерий Лыщик на акции против насилия в стране. Фото: Ирина Новик

Статистика по COVID-19

Валерий говорит, что в Беларуси сегодня нет реальной статистики по COVID-19, чтобы сравнивать с Польшей. По его наблюдениям, заболеваемость в соседней стране меньше, так как там введены специальные меры — обязательное ношение масок.

«Беларусь пошла по другой схеме: чем быстрее все переболеют, тем будет лучше. Естественный отбор включился, я считаю. В Польше может были бы не против пойти таким путем, но они понимают, что если заболеет столько, сколько в Беларуси, то медики просто не справятся с потоком пациентов».

Читайте также: Уехали. Истории бежавших из страны из-за политики

В беларусскую статистику по COVID-19 Валерий не верит, так как сам видел, что происходило в больницах в Гродно.

«Может только по количеству проведенных тестов у нас могут говорить правду, а так реальных цифр по заболевшим и смертям никто не дает. Думаю, количество смертей можно умножать на десять».

Медик приводит в пример ситуацию, когда в Беларуси официально было только 5−7 умерших от COVID-19 в сутки. По его информации только в областной больнице в Гродно тогда в день умирало от коронавируса такое же количество людей.

«У поляков нет понятия, что надо что-то спрятать. Если пациент умер от COVID-19, так и пишут. Им незачем цифры скрывать».

Рэаніматолаг, які пераехаў у Польшчу з Гродна: «Працы шмат і ніякага прэсінгу»
Будущий министр здравоохранения Дмитрий Пиневич вручает Валерию Лыщику нагрудный знак «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь». Июль 2020 г.

Суд над коллегой

Валерий два месяца живет в Польше, но уже успел соскучиться по Беларуси. Каждый день он читает новости, переживает и молится.

«Мне жалко Артема Сорокина, это тоже анестезиолог, мой коллега из Минска, которого сейчас судят с журналисткой [Артема Сорокина и журналистку Катерину Борисевич судят по ч.3 ст. 178 УК за якобы разглашение врачебной тайны, повлекшее тяжкие последствия — Hrodna.life]. Будь я на его месте и мне привезли бы избитого человека, наверное, поступил бы так же. Я бы рассказал людям правду».

Гродненец считает, что врача нельзя судить в такой ситуации — он поделился реальной информацией с общественностью.

«Сегодня у нас в стране судилище. Сорокин сказал правду и сейчас за это за решеткой. А человек, который выступил по телевизору и сказал, что „Роман Бондаренко был пьян“, не несет никакой ответственности. Полное извращение судебной системы. Как писал Кондрат Крапива: „Бывае праўда вочы коле“, а у нас за правду садят».

Валерий верит, что придет время и он вернется домой и даже в свою клинику. Главное условие возвращения — смена режима.

«Эта система не имеет будущего, я уверен. Все будет хорошо в Беларуси. Я верующий человек и думаю, что Бог сейчас дает возможность нам пройти через испытания. Когда все прострадают и откроют глаза, тогда все изменится. Добро победит зло. По-другому и быть не может».