Кваліфікацыйная камісія прыняла рашэнне аб магчымасці спынення ліцэнзіі Святланы Бірылавай. Прычына — немагчымасць выканання адвакаткай прафесійных абавязкаў з прычыны недастатковай кваліфікацыі. Так вырашыла Кваліфікацыйная камісія 21 снежня 2023 года.
Усяго ў Беларусі яшчэ трох адвакатаў пазбавяць ліцэнзіі. Таксама камісія прыняла рашэнне аб немагчымасці выканання двума адвакатамі абавязкаў, што пасля прывядзе да пазбаўлення ліцэнзіі. З Гродна паспяхова кваліфікацыйны экзамен здаў Вадзім Хілюта.
Святлана Бірылава працавала ў юрыдычнай кансультацыі Ленінскага раёна Гродна. Яе дадзеныя ўжо выдалілі з сайтаў. Абараняла палітвязняў у судах Гродна, У тым ліку Паўла Мажэйку, і была адвакатам журналістаў.
Улетку 2023 года атэстацыю не прайшоў яе муж Аляксандр Бірылаў. У лютым 2022 года адвакацкай ліцэнзіі пазбавілі Юлію Юргілевіч. Яна пакінула краіну, а потым вярнулася — яе асудзілі на шэсць гадоў калоніі агульнага рэжыму за нібыта садзейнічанне экстрэмізму ў асобе тэлеканала «Белсат», прызнанага экстрэмісцкім фарміраваннем.