Палітвязня Уладзіміра Гундара пазбавілі перадач і спатканняў. У Лідзе масава судзілі затрыманых на шклозаводзе «Нёман». Прафесар Святлана Марозава больш не працуе ў ГрДУ. Рэдакцыя Hrodna.life вывучыла, што адбылося ў вобласці c 25 па 31 снежня.
Два тыдні яго затрымалі на працы. З будынка суда хуткая павезла яго ў кардыялогію, бо Чарняку стала дрэнна з сэрцам, паведамляе «Гарадзенская праваабарона».
Чарняка затрымалі паўторна. У судзе Лідскага раёна яго арыштавалі на 15 сутак. Хутчэй за ўсё, гэта звязана з «распаўсюджваннем экстрэмісцкіх матэрыялаў». Сяргей павінен выйсці на волю 3 студзеня.
Пра больш чым 40 судовых рашэнняў за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў стала вядома на тыдні. Суды прайшлі ў Навагрудку, Воранаве, Гродне, Лідзе, Смаргоні, Ашмянах, Астраўцы. Сярод іншых судзілі супрацоўніка «Цэнтра культуры Гродна», «хіміка», работніка ПГУП і замежнага грамадзяніна і дырэктара ПП. Апошні не прызнаў віну і лічыць, што «распаўсюджваць якую-небудзь інфармацыйную прадукцыю Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь не забаронена».
У Гродзенскім абласным судзе асудзілі 26-гадовага мінчука. Яго абвінавацілі ў данаце на экстрэмісцкае фармаванне.
Мінчук нібыта ў сакавіку 2021 праз PayPal пералічыў 29,35 еўра на банкаўскі рахунак BYPOL. 361−2 КК яму прызначылі 2 гады 6 месяцаў «хіміі».
Уладзіміра Гундара, які з кастрычніка адбывае пакаранне ў «крытай турме» № 4 у Магілёве, на год пазбавілі спатканняў і перадач, паведамляе «Свабода».
«Да верасня 2024 года перадачы і спатканні яму забароненыя. Могуць даходзіць толькі лісты і медыцынскія бандэролі», — паведаміла крыніца.
На ўваходзе ў cабор Святога Францішка Ксаверыя на святочнай імшы 24 снежня працаваў АМАП у экіпіроўцы з металашукальнікамі. Пра гэта стала вядома Hrodna.life.
Зоапсіхолаг Кацярына Кастрыцкая праз пераслед пасля выбараў 2020 года пераехала ў Польшчу. Тут яна працягвае дапамагаць вырашаць праблемы, якія ўзнікаюць у гаспадароў хатніх жывёл. Бо палітычная сітуацыя ў Беларусі ўплывае не толькі на людзей, але і на іх гадаванцаў. Знайсці Кацярыну можна на карце беларускага бізнесу за мяжой. Карта, як і многія іншыя сэрвісы, інтэграваная ў платформу «Новая Беларусь».
Старшыню прафкама неназванай арганізацыі ў Навагрудку арыштавалі на сем сутак за відэаролік «ВКонтакте». На думку суда Навагрудскага раёна, такім чынам старшыня правёў несанкцыянаваны пікет. Пастанова з’явілася ў банку судовых рашэнняў.
У Лідзе за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў судзілі затрыманых на шклозаводзе «Нёман» шліфавальшчыцу, прыбіральшчыцу і рабочых. Іх аштрафавалі і арыштавалі — яны атрымалі да 15 сутак арышту. Суд Лідскага раёна 11 снежня вынес як мінімум сем пастаноў. Яны з’явіліся ў банку судовых рашэнняў.
Работніка Цэнтра культуры Гродна і бацьку трох малалетніх дзяцей адправілі на суткі за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў». Пяць «экстрэмісцкіх» рэсурсаў знайшлі ў гісторыі пошуку ў Telegram, у тым ліку — платформу «Голас». А ў «Одноклассниках» былі рэпосты «Страны для жизни».
У снежні ў пунктах пропуску на мяжы Беларусі затрымлівалі за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў». У тым ліку пад увагу сілавікоў патрапілі кіроўцы. Іх судзілі ў судах Воранаўскага і Ашмянскага раёна. Вядома як мінімум аб чатырох такіх пастановах па арт.19.11 КаАП — яны з’явіліся ў банку судовых рашэнняў.
Доктар гістарычных навук і прафесар кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Святлана Марозава больш не працуе ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце Янкі Купалы. Прычынай сталі «абставіны». Невядома, звольнілі яе ці не працягнулі кантракт.
Дзед Мароз, Санта Клаўс, Святы Мікалай ці Зюзя — хто патрэбны беларускім дзецям? Гродзенскі акцёр і рэжысёр Аляксандр Янджэеўскі ведае адказ. Ён быў вымушаны з’ехаць з Беларусі, але на новым месцы не здрадзіў сабе і прыносіць дзецям падарункі і цуды.
25 снежня ў царкве Коматава была апошняя служба святара Андрэя Наздрына. Цяпер ён знаходзіцца ў Польшчы і хутка даведаецца, куды яго накіруюць служыць. Пра гэта Андрэй распавёў у Instagram.
Новы сувенір у выглядзе "раскладанкі" са знакавымі аб'ектамі Гродна ствараюць улады. Яго выканаюць у выглядзе…
Некалькі сотняў Дзядоў Марозаў, Снягурак, сабачак, вавёрачак і разнастайных іншых персанажаў 20 снежня прайшлі ад…
Трохпакаёвая кватэра знаходзіцца на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў. Сцены ў ёй абвешаныя рэпрадукцыямі, дзвярныя праёмы выкананы…
Спецыяльнае праграмнае забеспячэнне для сачэння за актыўнасцю ў камп'ютарах закупляе Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі…
У Гродне рэканструююць тэрыторыю, прылеглую да вадаёма па вул. Рэпіна. Там жа ўладкуюць дзіцячую інклюзіўную…
У Гродне адкрылася выстава, прысвечаная мясцоваму ўраджэнцу мастаку Льву Баксту. Экспазіцыю размясцілі ў харальнай сінагозе,…