Работніка Цэнтра культуры Гродна і бацьку трох малалетніх дзяцей адправілі на суткі за распаўсюд «экстрэмісцкіх матэрыялаў». Пяць «экстрэмісцкіх» рэсурсаў знайшлі ў гісторыі пошуку ў Telegram, у тым ліку — платформу «Голас». А ў «Одноклассниках» былі рэпосты «Страны для жизни».

Паводле ч. 2 арт. 19.11. КаАП мужчыну арыштавалі на сем сутак без канфіскацыі тэлефона.

З пастановы стала вядома, што «экстрэмізм» знайшлі «падчас правядзення комплексу мерапрыемстваў у інтэрнэце».

Цэнтр культуры Гродна — дзяржаўная ўстанова з пяці філіялаў і 45 калектываў.

Чытайце таксама: «Ябацькі наХ». У Лідзе масава судзілі затрыманых на шклозаводзе «Нёман»