У Лідзе за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў судзілі затрыманых на шклозаводзе «Нёман» шліфавальшчыцу, прыбіральшчыцу і рабочых. Іх аштрафавалі і арыштавалі — яны атрымалі да 15 сутак арышту. Суд Лідскага раёна 11 снежня вынес як мінімум сем пастаноў. Яны з’явіліся ў банку судовых рашэнняў.

Штраф у 30 базавых з канфіскацыяй тэлефона атрымалі жанчыны:

Рабочага за падпіску ў «Одноклассниках» на суполку «Ябацькі наХ» арыштавалі на 10 сутак з канфіскацыяй, укладчыка за падпіску на «Белсат» у Instagram — на сем сутак з канфіскацыяй, рабочага за падпіску ў «Одноклассниках» на «Nexta» — 15 сутак.

Пра затрыманні на шклозаводзе «Нёман» сілавікі паведамілі 8 снежня. Пазней праваабаронцы паведамілі пра трэці рэйд затрыманняў - 15 снежня.

Чытайце таксама: У Гродзенскім рэгіёне ідуць зачысткі: што кажуць эксперты аб масавых затрыманнях у райцэнтрах