Старшыню прафкама неназванай арганізацыі ў Навагрудку арыштавалі на сем сутак за відэаролік «ВКонтакте». На думку суда Навагрудскага раёна, такім чынам старшыня правёў несанкцыянаваны пікет. Пастанова з’явілася ў банку судовых рашэнняў.

Пастанову вынеслі 8 снежня паводле ч.1 арт. 24.23 КаАП. На думку суда, старшыня прафкама размясціў відэаролік, «які змяшчае інфармацыю палітычнай накіраванасці». Гэтым ён нібыта правёў несанкцыянаванае масавае мерапрыемства «з мэтай усеагульнага агляду і выказвання сваіх палітычных поглядаў шляхам публічнай дэманстрацыі на асабістай старонцы».

Старшыня прызнаў віну. Яна «пацвярджаецца» рапартам, пратаколам аб адміністрацыйным правапарушэнні, пратаколам агляду і скрыншотамі.

Чытайце таксама: