Начальніка Іўеўскай раённай энергагазінспекцыі Астравецкага міжраённага аддзялення філіяла дзяржэнерганагляду па Гродзенскай вобласці судзілі за «экстрэмісцкую» падпіску «ВКонтакте». Вынікам сталі сем сутак адміністрацыйнага арышту. Таксама ў яго канфіскавалі мабільны тэлефон.

Начальнік «захоўваў з мэтай распаўсюду» на старонцы «ВКонтакте» інфармацыйную прадукцыю інтэрнэт-рэсурсу, прызнанага экстрэмісцкім.

Суд па ч. 2 арт.19.11 КаАП прайшоў у судзе Іўеўскага раёна. Мужчына віну прызнаў часткова. Ён сказаў, што быў падпісаны на інтэрнэт-рэсурс, але не ведаў, што ён забаронены і адносіцца да экстрэмісцкіх матэрыялаў.

На дадзены момант на афіцыйных сайтах дадзеныя начальніка адсутнічаюць. Вядома, што ў яго ёсць непаўналетняе дзіця.

Чытайце таксама: Як не стаць экстрэмістам ў Беларусі? Юрыст — аб пакаранні за падпіску, лайк і рэпост