Навагоднія пастановы — тое, што мы кожны год прымаем і кожны год на іх забываемся. Або не знаходзім часу на іх. Або нам не стае сілаў. Ну ці мы прыдумляем сабе яшчэ якую-небудзь адгаворку.

Зараз ізноў прыйшоў час, каб спланаваць сабе нешта на наступны год. Ну, а раптам гэтым разам атрымаецца?

Рэдакцыя Hrodna.life распрацавала кароткі, просты і (зусім трошкі) жартоўны тэст — акурат для апошніх дзён сыходзячага года. Яго вынікі не дадуць вам падрабязнага адказу, чым заняцца ў 2024-м, але падкажуць накірунак, у якім варта рухацца.

Націскайце гузік «Пачаць тэст» ніжэй і… З Новым годам!