Навіны

«Нёман, Каложа, Гродна» — творчасць Дануты Бічэль абмеркавалі ў падкасце «Гаворыць Гродна»

«Нёман, Каложа, Гродна — гэтыя словы паўтараюцца ў тэкстах гэтай аўтаркі бясконца», — кажуць аўтары падкаста «Гаворыць Гродна». Новы выпуск прысвечаны творчасці Дануты Бічэль. Пачаць снежань з яе вершаў і «эсэек» — цалкам натуральна, бо 3 снежня паэтка адсвяткавала дзень нараджэння.

А яшчэ ў падкасце новы вядучы. Ад 5-га выпуску Ірына Новік абмяркоўвае кнігі з Антонам Шаранкевічам.

Паслухайце іх разважанні пра тое:

  • адкуль цячэ Нёман і куды нясе хвалі Гараднічанка?
  • дзе паэткі ходзяць басанож і якім памятаюць гродзенскага слана?
  • для каго стаў родным дом Максіма Багдановіча ў Гродне?

Што вядоўцы падкаста раяць пачытаць і паглядзець, каб азнаёміцца з творчасцю Дануты Бічэль?

Ірына Новік і Антон Шаранкевіч раяць пагартаць зборнікі вершаў Дануты Бічэль «Гараднічанка» і «Нёман ідзе», а таксама зборнік аўтабіяграфічнай прозы «Хадзі на мой голас». А яшчэ паглядзець, як віншавалі паэтку ў Гродне раней, калі яшчэ існаваў «Цэнтр гарадскога жыцця».


Калі вам хочацца далучыцца да абмеркаванняў літаратурных твораў пра Гродна і з Гродна — пішыце вядоўцам ці адпраўляйце аўдыяпаведамленні. Калі хочаце параіць кнігу для абмеркавання — таксама.

Напісаць ці адправіць аўдыё можна ў каментарыях пад любым з апошніх пастоў у Telegram-канале Ірыны Новік «Тётя Ира разрешила». Не забывайцеся пра лічбавую бяспеку!

Што яшчэ абмяркоўвалі ў літаратурным падкасце «Гаворыць Гродна»:

Падзяліцца

Апошнія запісы

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025