У Лідзе затрыманых на суткі адпраўляюць на прымусовыя працы. У Карэлічах затрымалі экскурсавода, а ў Ваўкавыску — ураджэнца Украіны. На адным лідскім прадпрыемстве затрымалі сем чалавек. Рэдакцыя Hrodna.life вывучыла, што адбылося ў вобласці з 20 па 26 лістапада.
У Лідзе затрыманых на суткі адпраўляюць на прымусовыя работы
Затрыманых у Лідзе адправілі на добраўпарадкаванне тэрыторыі лякарні, піша «СБ. Беларусь сегодня». Так арышт адбываюць ад 10 да 20 чалавек. Іх кантралюе супрацоўнік міліцыі. Сярод апрацоўчых і арыштаваныя за «палітыку».
Вярнуцца да «дысцыплінарнай практыкі савецкіх часоў» прапанаваў намеснік галоўнага ўрача па гаспадарчай рабоце Лідскай ЦРБ Аляксандр Ванюкевіч, які 20 гадоў прапрацаваў у праваахоўных органах. Ідэю падтрымалі кіраўнік бальніцы Іван Загароўскі і начальнік Лідскага РАУС Сяргей Сыцэвіч.
Як мінімум 17 рашэнняў за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у вобласці
Суды прайшлі ў Гродне, Ашмянах, Шчучыне. Сярод аштрафаваных — маці малалетняга дзіцяці, маці траіх дзяцей у дэкрэце, удава, інжынер. Як правіла, давалі штраф у 15−30 базавых велічынь, паведамляе «Право имеют».
Новыя палітвязні
Сцяпан Задойка 22 лістапада прызнаны палітвязнем.
Новыя экстрэмісты
Мекека Міхаіл Валянцінавіч і Леасевіч Уладзімір Леанідавіч з Гродзенскай вобласці 24 лістапада папоўнілі спіс «экстрэмістаў».
У Карэлічах затрымалі мясцовага экскурсавода Юрыя Красоўскага
15 лістапада сілавікі забралі мужчыну з дому. Суд пастанавіў арыштаваць Красоўскага паводле арт. 19.11 КаАП на 15 дзён, паведамляе MAYDAY TEAM.
Гэта ўжо як мінімум чацвёртае затрыманне для яго — раней Юрыя Красоўскага арыштоўвалі ў 2020, 2021 і 2022 гадах.
Затрыманні ў Лідзе
У Лідскім лакаматыўным дэпо затрымалі сем работнікаў за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у інтэрнэце. Пра гэта паведамляюць праўладныя Telegram-каналы.
Гродзенца затрымалі за абразу ў чат-рулетцы
У Гродне затрымалі мясцовага жыхара за абразу Аляксандра Лукашэнкі і супрацоўніка АУС у чат-рулетцы ў стане алкагольнага ап’янення. Таксама ён прайшоў рэгістрацыю ў чат-боце «План перамога».
У Ваўкавыску затрымалі ўраджэнца Украіны з беларускім пашпартам
Па версіі мужчыны, яго затрымалі за «размяшчэнне ў інтэрнэт-рэсурсах БЧБ-сімволікі». Сілавікі сцвярджаюць, што прычынай стала распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў і распальванне варожасці.
Новая экстрэмісцкая інфармацыя
Суд Ленінскага раёна Гродна 21 лістапада 2023 года прызнаў экстрэмісцкімі:
- Старонку ў «Одноклассниках» «Виктор Бабарико»
- Старонку ў Instagram «viktar_babaryka»,
- Youtube-канал «Виктор Бабарико»,
- Telegram-канал «Виктор Бабарико»,
- Telegram-бот «Связь со штабом Бабарико»,
- Суполку ВКонтакте «Виктор Бабарико»,
- Суполку ў Facebook «Виктор Бабарико»,
- Старонку ў Facebook «Виктор Бабарико»,
- Старонку ў Twitter «Виктор Бабарико»,
- Сайт «Виктор Бабарико»,
- Акаунт пад назвай «viktar_babaryka» в Tik Tok,
- Сайт «Политзаключённый — мой друг. Бери и дружи уже сейчас!»,
- Старонку ў Instagram «politzek.me»,
- Старонку ў Twitter «Politzek.me | Political Prisoners in Belarus»,
- Суполку ў Facebook «Politzek.me — поддержка политзаключённых»,
- Telegram-канал «Politzek.me»,
- Telegram-бот «Politzek.me — официальный бот-помощник для писем»,
- Старонку ў Instagram «party.vmeste»,
- Старонку ў Twitter «Партия «Вместе»,
- Суполку ў «Одноклассники» «Разам»,
- Суполку ВКонтакте «Вместе»,
- Суполку ў Facebook «Вместе»,
- Telegram-канал «Разам»,
- Telegram-чат «Разам Chat»,
- Cайт «Оргкомитет партии «Вместе»,
- Суполку ў Facebook «Оргкомитет партии «Разам»,
- Суполку ў Facebook «Брест — Разам»,
- Суполку ў Facebook «Минск. Первомайский — Разам»,
- Суполку ў Facebook «Солигорск — Разам»,
- Суполку ў Facebook «Минский район — Разам»,
- Суполку ў Facebook «Минск. Московский — Разам»,
- Суполку ў Facebook «Гомельская область — Разам»,
- Суполку ў Facebook «Брестская область — Разам»,
- Суполку ў Facebook «Могилёвская область — Разам»,
- Суполку ў Facebook «Минск. Фрунзенский — Разам»,
- Суполку ў Facebook «Минск. Центральный — Разам»,
- Суполку ў Facebook «Минск. Ленинский — Разам»,
- Суполку ў Facebook «Минск. Октябрьский — Разам»,
- Суполку ў Facebook «Могилев — Разам»,
- Суполку ў Facebook «Гомель — Разам»,
- Суполку ў Facebook «Минская область — Разам»,
- Суполку ў Facebook «Варшава — Разам»,
- Суполку ў Facebook «Гродненская область — Разам»,
- Суполку ў Facebook «Гродно — Разам»,
- Суполку ў Facebook «Минск. Заводский — Разам»,
- Суполку ў Facebook «Минск. Партизанский — Разам»,
- Суполку ў Facebook «Минск. Советский — Разам»,
- Суполку ў Facebook «Витебск — Разам».
У Гродне пачнуць судзіць бізнесмена з Ваўкавыска: абвінавацілі ў пратэстах, а судзяць за падаткі
У судзе Гродзенскага раёна будуць судзіць Марозава Дзмітрыя Пятровіча. Яго дадзеныя супадаюць з дадзенымі ўладальніка фірмы «Мегасіла» Дзмітрыя Марозава з Ваўкавыска. Ён быў затрыманы па матэрыялах УКДБ па Гродзенскай вобласці і знаходзіцца пад вартай.
У Гродне затрыманы сузаснавальнік фірмы па гарадскіх маршрутных перавозках
Гродзенца затрымалі за «дрэнныя» каментары ў Telegram-каналах пра беларускіх і расійскіх вайскоўцаў. Ён нібыта пісаў, што іх трэба забіваць. Мяркуючы па скрыншотах, мужчына пісаў, што ставіцца да беларускага войска нармальна, пакуль яно не вырашыла «пайсці на Украіну». Паліць ён прапаноўваў «рашыстаў».
«Не выявілі парушэнняў». Польскі ДВП пракаментаваў самагубства беларускага палітвязня
Унутранае расследаванне варшаўскага СІЗА не выявіла парушэнняў у працы супрацоўнікаў датычна самагубства былога беларускага палітвязня Кірыла Кетурка. Староннія асобы таксама не паўплывалі на рашэнне аб суіцыдзе. Пра гэта польская турэмная служба (аналаг беларускага Дэпартамента выканання пакаранняў) адказала на запыт Hrodna.life — але пра многае змаўчала.
У Гродне ліквідуюць яшчэ адну літоўскую арганізацыю — «Клуб «Гервечай»
Міжнародную грамадскую арганізацыю «Клуб «Гервечай» ліквідуюць праз Гродзенскі абласны суд. Пасяджэнне запланавана на 23 лістапада. Арганізацыя прапрацавала амаль 30 гадоў і развівала супрацоўніцтва Літвы і Беларусі. Яна «падтрымлівала курс кіраўніцтва» Беларусі.