Клірык Гродзенскай дыяцэзіі «стукаў» на сваіх калегаў, сцвярджае BYPOL. Былога палітвязня з Гродна знайшлі павешаным у СІЗА Варшавы. Палітвязень журналіст Алесь Любянчук у калоніі пакутуе ад хваробы хрыбетніка. Рэдакцыя Hrodna.life вывучыла, што адбылося ў вобласці c 6 па 12 лістапада.
Янкоўскі Арцём Сяргеевіч з Гродзенскай вобласці папоўніў «спіс тэрарыстаў». Яго абвінавачваюць паводле арт. 293 КК «Масавыя беспарадкі».
Былога журналіста «Белсату» Алеся Любенчука асудзілі за нібыта стварэнне экстрэмісцкай арганізацыі на тры гады зняволення і трымаюць у калоніі № 15 пад Магілёвам. Яшчэ ў 2022 годзе, у мінскім СІЗА, у палітвязня абвастрылася хвароба хрыбетніка, і цяпер гэта для яго самае праблемнае пытанне, распавяла «Свабодзе» пра Любенчука дасведчаная крыніца.
«Наколькі можна меркаваць, яму цяжка займацца нават спортам, чым там усе ратуюцца. Гэта яго прыкметна засмучае», — кажа крыніца.
Працуе Алесь Любянчук на ачыстцы правадоў ад ізаляцыі. «Прызнаваўся, што праца гэтая цяжкая і шкодная для здароўя, але даводзіцца трываць», — паведаміла крыніца.
Так вырашыў суд Лідскага раёна Гродзенскай вобласці 1, 2 і 8 лістапада 2023 года.
BYPOL са спасылкай на ўдзельнікаў плана «Перамога» сцвярджае, што атрымаў звесткі аб супрацоўніцтве з сілавікамі протаіерэя Гродзенскай епархіі Аляксандра Казакевіча, піша «Хрысціянская візія».
З перададзенай інфармацыі вядома, што святар паведамляў сілавікам пра іншых клірыкаў дыяцэзіі і нават архіепіскапа Арцемія (Кішчанку), калі заўважаў за імі прыкметы пратэстнай дзейнасці.
З паказанняў Казакевіча вынікае важная дэталь: ён сцвярджае, што 70% гродзенскага духавенства падтрымлівала ініцыятывы ў падтрымку грамадзянскай супольнасці Беларусі.
Палітвязня гродзенскага журналіста Паўла Мажэйку адправілі этапам з СІЗА ў папраўчую калонію. Пра гэта паведаміла яго жонка Ірына Чарняўка, піша БАЖ.
У якой калоніі будзе адбываць прысуд журналіст — пакуль невядома. Як і тэрмін, колькі працягнецца этап. Сваякі будуць чакаць ад Паўла ліст, калі ён ужо прыбудзе на месца.
Дуброўшчык Валянцін Уладзіміравіч з Гродна 10 лістапада папоўніў «спіс экстрэмістаў».
У судзе Ленінскага раёна Гродна 30 кастрычніка вынеслі прысуд жыхару Мінска Вячаславу Чарнецкаму, якога абвінавацілі ў абразе Аляксандра Лукашэнкі па ч.1 арт. 368 КК. Справу разглядала суддзя Наталля Козел, паведамляе «Вясна».
Праўладныя Telegram-каналы паведамлялі, што мужчыну затрымалі ў канцы ліпеня ў Гродне, калі ён летам вяртаўся з-за мяжы ў Беларусь і што ён нібыта напісаў каля 1 000 каментароў у «экстрэмісцкіх» каналах і чатах.
Вячаслаў Чарнецкі - жыхар Мінска, жанаты, захапляўся пейнтболам. Паведамляецца, што сілавікі змаглі знайсці яго, паколькі Вячаслаў падпісаў свой акаўнт у Telegram сапраўднымі імем і прозвішчам.
Па матэрыялах абвінавачвання, Чарнецкі размясціў каментары ў Telegram-канале «Реальная Беларусь». Як устанавіла экспэртыза, «у тэксце каментароў маецца негатыўная ацэначная моўная адзінка, якая мае ненарматыўную форму маўленчага выказвання на адрас Лукашэнкі і прэзідэнта Расійскай Федэрацыі».
Суд прызначыў Чарнецкаму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на два гады.
18 кастрычніка ў судзе Кастрычніцкага раёна Гродна разгледжелі адміністрацыйную справу паводле арт. 19.11 КаАП. Гродзенец нібыта захоўваў з мэтай распаўсюджвання на старонцы ВКонтакте суполку «Новости Гродно/Grodno.news», прызнаную экстрэмісцкай. Яго аштрафавалі на 20 базавых велічынь (740 рублёў) і канфіскавалі канфіскаваны тэлефон.
Родныя атрымалі ад яго кароценькія лісты, даведаліся, што ён жывы, нармальна сябе адчувае. Яму даюць таблеткі ад ціску. Ліст да Уладзіміра не прапусцілі з-за засушанага маленькага кляновага лісточка, паведамляе racyja.com.
Асуджаны на 20 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму палітвязень Гундар на тры гады пераведзены па рашэнні суда з бабруйскай калоніі ў крытую магілёўскую турму № 4.
Гэта былы студэнт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Хлопца абвінавацілі паводле арт. 364 КК «Гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі» і арт.342 КК «Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак». Ён прызнаў сябе вінаватым часткова. 18 чэрвеня 2021 года яму прысудзілі 2,5 года калоніі і ўзялі пад варту ў зале суда, паведамляе «Вясна».
Тэрмін хлопец адбываў у бабруйскай калоніі № 2, адміністрацыя якой часта змяшчала палітвязня ў штрафны ізалятар. Нядаўна яго перавялі ў ПКТ тэрмінам на пяць месяцаў.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, Андрэй 8 лістапада выйшаў на волю. Перад вызваленнем апошнія восем сутак яго ўтрымлівалі ў ШІЗА.
Сілавікі прыйшлі на Лідскі завод электравырабаў, Навагрудскі завод газавай апаратуры і шчучынскі завод «Аўтаправод». Таксама паведамляюць пра затрыманні ў Міры і Ваўкавыску.
Суды за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў прайшлі ў Гродне, Лідзе і Смаргоні. Аб пастановах стала вядома з банка судовых пастаноў.
Кірыла Кетурку — былога палітвязня з Гродна — знайшлі мёртвым у камеры следчага ізалятара ў Варшаве. Гэта адбылося 20 кастрычніка 2023 года, але пра здарэнне стала вядома публічна толькі 13 лістапада. Папярэдняя версія следства — суіцыд. Кірылу было 19 гадоў.
Сілавікі прыйшлі да гродзенскай сям'і. Мужчыну затрымалі, а жанчыну пакінулі дома з «міласэрнасці» да іх непаўналетніх дзяцей. Гродзенца затрымалі на вуліцы, абклаўшы тварам у зямлю. Ён распавёў, што выходзіў на мітынг на плошчу ў Гродне. Разам з жонкай ён нёс плакат. Надпіс на ім палічылі паклёпам і асуджэнняў праваахоўных органаў.
Каля 60 чалавек сабралася 7 лістапада пад помнікам Леніну ў Гродне, каб адзначыць 106-ю гадавіну Кастрычніцкай рэвалюцыі. У руках былі не толькі сцягі СССР, камсамолу, сучасны чырвона-зялёны дзяржаўны сцяг, але і сцяг умоўных «ліберальных дэмакратаў» Гайдукевіча.
Новы сувенір у выглядзе "раскладанкі" са знакавымі аб'ектамі Гродна ствараюць улады. Яго выканаюць у выглядзе…
Трохпакаёвая кватэра знаходзіцца на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў. Сцены ў ёй абвешаныя рэпрадукцыямі, дзвярныя праёмы выкананы…
Спецыяльнае праграмнае забеспячэнне для сачэння за актыўнасцю ў камп'ютарах закупляе Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі…
У Гродне рэканструююць тэрыторыю, прылеглую да вадаёма па вул. Рэпіна. Там жа ўладкуюць дзіцячую інклюзіўную…
У Гродне адкрылася выстава, прысвечаная мясцоваму ўраджэнцу мастаку Льву Баксту. Экспазіцыю размясцілі ў харальнай сінагозе,…
Маршрут праз усю Беларусь запусціла гродзенская фірма "Пазітыў-тур". Шлях з Гродна ў Віцебск складзе амаль…