Сілавікі прыйшлі на Лідскі завод электравырабаў, Навагрудскі завод газавай апаратуры і шчучынскі завод «Аўтаправод». Таксама паведамляюць пра затрыманні ў Міры і Ваўкавыску.

Прычынай затрыманняў на Лідскім заводзе электравырабаў сталі «экстрэмісцкія» падпіскі ў інтэрнэце. Пра затрыманні распавялі праўладныя Telegram-каналы.

9 лістапада сілавікі правялі затрыманні на ААТ «Навагрудскі завод газавай апаратуры». Супрацоўнікаў прыцягнуць да адказнасці за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у інтэрнэце. Пра гэта распавяла мясцовая газета «Новае жыццё».

Таксама сілавікі прыйшлі на шчучынскі завод «Аўтаправод». Супрацоўнікаў затрымалі за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. Раней там ужо праходзілі затрыманні і праводзілі тлумачальныя гутаркі.

Таксама Telegram-канал «Суды, задержания. Гродно и область» паведаміў пра затрыманні ў Міры (Карэліцкі раён) і Ваўкавыску — там было не менш за 10 затрыманых.

Чытайце таксама: Як не стаць экстрэмістам ў Беларусі? Юрыст — аб пакаранні за падпіску, лайк і рэпост