У Гродне праектуюць новую вуліцу і завулак. Яны з’явяцца ў мікрараёне Пагараны-Кашэўнікі. Варыянт назваў ужо ёсць, але гараджане яшчэ могуць прапанаваць свой.

Вуліцу гарадскія ўлады жадаюць назваць Калі́навая («Кали́новая» па-руску), а завулак, адпаведна, — Калі́навы («Кали́новый»).

На новых вуліцы і завулку будуць даваць зямельныя ўчасткі пад забудову.

вуліца Калінавая ў Гродне
Размяшчэнне новай вуліцы і завулка. Крыніца: grodno.gov.by

Меркаванні грамадзян наконт назвы новых элементаў дарожнай сеткі Гродна абагульніць і прааналізуе гарадскі Савет дэпутатаў у месячны тэрмін пасля апублікавання прапановы (да 9 снежня). Гэта абумоўлена пунктам 5 артыкула 20 Закона Рэспублікі Беларусь ад 16 лістапада 2010 г. № 190-З «Аб найменні геаграфічных аб’ектаў».

Меркаванні прымаюць у пісьмовай форме на адрас: 230 023, г. Гродна, пл. Леніна, 2/1 (з пазнакай «вывучэнне меркаванняў грамадзян па пытанні наймення элементаў вулічна-дарожнай сеткі») або на электронную пошту Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў gsd-grodno@mail.grodno.by.

Чытайце таксама: