Навіны

Гродзенец сабраў бібліятэку з чатырох тысяч гістарычных кніг

У гродзенца Юрыя Гарадзілава аказалася самая вялікая бібліятэка гістарычных кніг з заяўленых на конкурс ад Oz.by. Штомесяц з пенсіі ён выдаткоўвае на кнігі 300−400 рублёў.

Сваю першую кнігу Юры набыў яшчэ ў 15 гадоў. Ён любіць даследаванні аб Першай і Другой сусветных войнах, мемуары. Па іх не вывучыш гісторыю, прызнае ён — кожны аўтар прыўносіў нешта сваё, але для разумення кантэксту такія кнігі пасуюць, піша s13.ru

Колькасць кніг у бібліятэцы Юрыя хутка расце. Мужчына не вядзе каталог, але штампуе ў выданнях кніжныя знакі, якія сведчаць аб уладальніку. Экслібрысы стаяць на пярэднім і заднім форзацах усіх яго кніжак. Яшчэ адзін, з нечым накшталт сямейнага герба, ён ставіць на кнігі, якія камусьці дорыць.

Экслібрыс уладальніка бібліятэкі. Фота: oz.by

Праз новыя кнігі месца ў кватэры ўсё менш. На некаторых паліцах яны стаяць у тры-чатыры шэрагі. «Па кватэры хаджу бачком», — смяецца гаспадар бібліятэкі.

Юры ўвайшоў у лік пяці прызёраў, якія атрымалі ад арганізатараў конкурсу па 100 рублёў.

У конкурсе ўдзельнічала больш за 500 кнігалюбаў

Конкурс прыватных бібліятэк сярод беларусаў праводзіла кампанія Oz.by да свайго 24-годдзя. Удзел узялі больш за паўтысячы чалавек. Пераможца атрымаў у падарунак 1999 рублёў.

Паводле ўмоваў конкурсу, уладальнікі бібліятэк самі пазначалі колькасць кніг, але для дакладнасці іх усё ж пералічвалі. Газеты і часопісы не ўлічваліся. Некаторыя бібліятэкі вылучылі за крэатыўны падыход і неардынарныя зборы. Больш за ўсё — 8708 кніг — знайшлося ў Вольгі Кляцко з аграгарадка Калодзішчы пад Мінскам.

Чытайце таксама: Ад цукерачных фанцікаў да аскепкаў Пампеі. На Жывой бібліятэцы распавялі, што калекцыянуюць гродзенцы

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Пекла на зямлі». Гродзенка падзялілася, як працуе кадастравае агенцтва падчас рамонту

Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…

21 лютага 2025

У конкурсе «Гродна Азот» да Дня роднай мовы паўдзельнічалі два пенсіянеры і ідэолаг

Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…

21 лютага 2025

У Польшчы закрылі справу аб давядзенні беларускага экс-палітвязня да самагубства

Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…

21 лютага 2025

Дырэктара прадпрыемства з Ваўкавыскага раёна судзяць за разгалашэнне службовай таямніцы

Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…

21 лютага 2025

Сыркі «Малочнага Міру» не спадабаліся МАРГ — там знайшлі прапаганду нацызму

"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…

21 лютага 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаецца кватэра — сапраўдны постсавецкі олдскул

На Гагарына, 25 у Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра з выдатна захаваным постсавецкім інтэр'ерам. Дом, у…

21 лютага 2025