У Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю паглядзелі скрыншоты Вольгі Бондаравай з фотаздымкамі тортаў у выглядзе члена. Там заключылі, што гэта неэтычная інтэрнэт-рэклама. Такі адказ прыйшоў Бондаравай за подпісам намесніка міністра Ніны Емяльянавай.

МАРГ вывучыў сацсеткі кандытара і выявіў, што рэклама ўжо выдаленая.

Па законе «Аб рэкламе», неэтычнай з’яўляецца рэклама, якая змяшчае інфармацыю, якая парушае агульнапрынятыя нормы маралі і маральнасці, у тым ліку абразлівыя словы, параўнанні, вобразы ў дачыненні да расы, нацыянальнасці, вонкавага выгляду, узроставай групы, полу, мовы, прафесіі, сацыяльнай катэгорыі, сям'і, рэлігійных, палітычных ці іншых перакананняў грамадзян. Неналежная рэклама забараняецца.

Зварот Бондаравай накіравалі ў іншыя інстанцыі для прыняцця мер па недапушчэнні падобнай неэтычнай рэкламы ў наступным.

Адказ Бондаравай ад МАРГ. Фота: Telegram-канал актывісткі
Адказ Бондаравай ад МАРГ. Фота: Telegram-канал актывісткі

Да таго ж, адзначае МАРГ, Міністэрства культуры ў адпаведнасці з ускладзенымі на яго задачамі прымае меры па прадухіленні прапаганды парнаграфіі, гвалту і жорсткасці. Яго просяць накіраваць у Гродзенскі гарвыканкам экспертнае заключэнне на прадмет наяўнасці ў рэкламе і таварах прапаганды парнаграфіі, непрыстойных малюнкаў і тэксту.

Што адбылося?

Бондарава напісала скаргу ў пракуратуру ў канцы кастрычніка. Ёй не спадабаліся торты ў выглядзе мужчынскага пеніса і жартоўныя выявы аголеных людзей сталага ўзросту. А таксама — вясёлка і аднарог, якія нібыта прапагандуюць ЛБГТ. Іх на заказ пячэ і прадае праз Instagram і «ВКонтакте» гродзенскі кандыдар.