Людзі і справы

Дзе ў Гродне адзначыць Хэлоўін 2023? Варыянтаў амаль не засталося

У параўнанні з 2022 годам месцаў, дзе адзначыць вечар напярэдадні Усіх Святых у Гродне, амаль не засталося. Hrodna.life знайшоў толькі тры бары і адну студыю, дзе ў 2023 праводзяць тэматычныя мерапрыемствы для дарослых, а таксама адно дзяцячае свята. Гэта вынік негалоснай забароны Хэлоўіна ў Беларусі, якую ўвялі летась.

Фота: instagram.com

Для параўнання, у мінулым годзе мы налічылі больш за 20 вечарынак, спецыяльных прапановаў ад рэстаранаў, фотазон і акцый.

Чаму ў Беларусі перасталі святкаваць Хэлоўін?

У снежні 2022 Савет Міністраў даручыў прыняць «вычарпальныя меры» па недапушчэнні прапаганды і правядзення ва ўстановах адукацыі і культуры мерапрыемстваў, «якія супярэчаць традыцыйным каштоўнасцям беларускага народа». Да такіх мерапрыемстваў аднеслі і Хэлоўін.

Гэта стала вынікам актыўных зваротаў да ўлады гродзенскай актывісткі Вольгі Бондаравай і яе паслядоўнікаў.
У зваротах яны сцвярджалі, што Хэлоўін быццам бы супярэчыць гістарычным, культурным і духоўным традыцыям беларусаў, прапагандуе гвалт, агрэсію, асацыяльныя паводзіны дзяцей і моладзі, аказвае негатыўны ўплыў на духоўна-маральнае развіццё грамадства.

У выніку ў Беларусі святкаванне Хэлоўіна фактычна патрапіла пад забарону.

Чыноўнікі сочаць, каб у Беларусі не было Хэлоўіна

Цягам тыдня перад Хэлоўінам супрацоўнікі Гродзенскага гарвыканкама тэлефанавалі ў прыватныя арганізацыі, якія рэкламавалі тэматычныя вечарыны. Яны патрабавалі прыбраць іх афішы з сацсетак, расказала Hrodna.life крыніца, блізкая да выканкама. Некаторыя ўстановы тут жа прыбралі рэкламу. «Для нас гэта можа мець наступствы», — растлумачыў у размове з Hrodna.life прадстаўнік гродзенскага грамадскага харчавання.

Распараджэнне аб забароне Хэлоўіна разаслаў Гродзенскі аблвыканкам, даведалася Zerkalo.io. Атрымальнікі — Гродзенскі гарвыканкам і райвыканкамы вобласці, а таксама мясцовы БРСМ. У тэксте ліста чыноўнікі звяртаюць увагу «на недапушчальнасць правядзення мерапрыемстваў і папулярызацыя свята „Хэлоўін“», а таксама забараняюць любую яго атрыбутыку — гарбузы, павуцінне, маскі на дзвярах і не толькі.

Гумар і after party ў стылі Halloween

У бары «Падвал» 28 кастрычніка адбудзецца імправізацыйнае гумарыстычнае шоў «Гісторыі». Кожны, хто будзе ў строі, атрымае бясплатны напой на ўваходзе. На stand up выступяць Максім Раманюк, Андрэй Фурман, Аляксандр Краўчук. Пасля шоў — вялікае after party «Halloween party». Для гледачоў stand up уваход бясплатны, для новых наведвальнікаў - 10 руб. Пачатак у 23:30.

DJ party з нагоды Хэлоўіна

У бары Five-No на Вялікай Траецкай 28 кастрычніка плануюць PRE-HALLOWEEN PARTY. Усю ноч за музыку будуць адказваць NerV (neurofunk), SHULGIN (jungle), NikPGS (drum&bass). Пачатак у 21.30

Таксама запланаваныя фотазона, конкурсы, тэматычныя кактэйлі.

Halloween party

Вечарыны з нагоды Хэлоўіна ладзяць і ў ірландскім бары Harat’s. Яны пройдуць 27 і 28 кастрычніка, пачатак у 21.00. Вядучым будзе Максім Раманюк, за музыку адказвае DJ Vova. Гасцей чакае welcome-drink, конкурсы і фотазона.

Кактэйль у падарунак за грым

У кафэ-клубе «Чемпи» 28−29 кастрычніка прапануюць бясплатны кактэйль тым наведнікам, якія прыйдуць у хэлоўінскіх вобразах.

Маляванне з таролагам

29 кастрычніка ў студыі малявання «Оранжерея» пройдзе незвычайны майстар-клас на тэму «Афірмацыі». Стваральніца студыі арганізвала калабарацыю з таролагам і нумеролагам. Удзельнікі атрымаюць таемнае пасланне ад госця. Будуць глінтвейн, закускі і ласункі.

«Для тых, хто пастаянна імкнецца знайсці сябе сваё прызначэнне і палепшыць якасць жыцця. Бо дзякуючы нумаралогіі і раскладу карт таро маожна хутчэй дасягнуць сваіх мэтаў, так як ужо ведаеш свой шлях! Ну і плюс да ўсяго — гэта вельмі адлюстроўвае настрой Хэлоўіна».

Пачатак у 17.00, колькасць месцаў абмежаваная — толькі 10.

Дзіцячы «Хэлоўін»… без Хэлоўіна

Дзіцячае свята «Именины у Буу» пройдзе на базе адпачынку «Прывал» 28 і 29 кастрычніка. Пачатак у 16.00. Афіша выканана ў стылістыцы Хэлоўіна, але ні слова пра гэта свята на ёй няма.

Афіша свята ў «Прывале». Пра Хэлоўін няма ні слова, хаця стылістыка захаваная

Глядзіце таксама: Як адзначылі пярэдадзень Хэлоўіна 2020 ў барах Гродна

Дзе яшчэ ў Гродне заўважылі Хэлоўін?

Інтэрнэт-крама gemma.by давала зніжку ў 13% па промакодзе «ТЫКВА». Праўда, акцыя праходзіла з 16 па 19 кастрычніка і ўжо скончылася.

У Instagram некаторых кавярняў мы таксама заўважылі ўпрыгожанні да Хэлоўіна, але іх значна менш, чым было ў мінулыя гады.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Пекла на зямлі». Гродзенка падзялілася, як працуе кадастравае агенцтва падчас рамонту

Шматгадзінныя чэргі, перфаратар і два акенца на рэгістрацыю. Дзяўчына схадзіла ў Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай…

21 лютага 2025

У конкурсе «Гродна Азот» да Дня роднай мовы паўдзельнічалі два пенсіянеры і ідэолаг

Прадпрыемства "Гродна Азот" 12 лютага ў Telegram-канале анансавала конкурс да Дня роднай мовы. Да самога…

21 лютага 2025

У Польшчы закрылі справу аб давядзенні беларускага экс-палітвязня да самагубства

Палітзняволены з Гродна Кірыл Кетурка скончыў жыццё самагубствам у Цэнтры ўтрымання пад вартай у Варшаве-Служэўцы…

21 лютага 2025

Дырэктара прадпрыемства з Ваўкавыскага раёна судзяць за разгалашэнне службовай таямніцы

Былому сенатару і дырэктару «Краснасельскбудматэрыялы» Уладзіміру Кісялёву пагражае да трох гадоў калоніі за разгалашэнне службовай…

21 лютага 2025

Сыркі «Малочнага Міру» не спадабаліся МАРГ — там знайшлі прапаганду нацызму

"Малочны Мір" абавязалі змяніць назву для серыі глазураваных сыркоў. Пасля чыёсьці скаргі ў Міністэрства антыманапольнага…

21 лютага 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаецца кватэра — сапраўдны постсавецкі олдскул

На Гагарына, 25 у Гродне прадаецца двухпакаёвая кватэра з выдатна захаваным постсавецкім інтэр'ерам. Дом, у…

21 лютага 2025