Рэдакцыя Hrodna.life даведалася, куды можна схадзіць на Хэлоўін у Гродне. Больш за ўсё ў нашай падборцы вечарынак, але ёсць і мерапрыемствы для тых, хто любіць паесці, або шукае, куды схадзіць з дзецьмі. Таксама ёсць некалькі зніжак і конкурсаў - глядзіце, як правесці Хэлоўін з карысцю.

Канцэрты і вечарыны

Бар «Менделеев»

На вечарыне 29 кастрычніка выступяць DJ ANDREW DN і MC RADZIUK. У праграме — конкурсы і адпаведны дрэс-код. А 28 кастрычніка гродзенцаў чакае прэ-паці.

Бар «Сон»

Наведвальнікаў бара чакаюць у касцюмах кінагерояў.

Кафэ "Авакава"

Хэлоўін супадае з днём нараджэння "Свабоднай гітары" - ён пройдзе з адпаведнай тэматыкай.

Бар «Silencio»

У праграме — шмат розыгрышаў і прызоў. Колькасць месцаў абмежавана. Гасцям, якія прыйшлі ў хэлоўінскіх касцюмах, уваход вольны.

Тайм-кафэ "Флэт"

Мерапрыемства пройдзе і ў тайм-кафэ - але якое, пакуль таямніца.

Лаундж-бар «Мята»

Да 23:30 уваход вольны, у тэматычных касцюмах вольны ўваход усю ноч + камплімент на бары.

Клуб "База"

Гарбузы, свечкі, паўзмрок, зомбі-меню і конкурс на самы страшны касцюм абяцаюць у "Базе".

Бар «Урбанист»

Танцпол а-ля Halloween ад Каці Стояк, гук, святло, вашы любімыя бармэны — гэта абяцаюць у «Урбанісце».

Бар “Five-No”

У пятніцу, 28 кастрычніка ў бары Five-No выступяць MEANSIX (Pop-punk, Магілёў), ГОРОД ГРЕХОВ (Pop-rock), КОМА ПРОШЛА (ex. Extent & San Uzel, Punk-rock).

Бар «Лондон»

«Лондон» на Віленскай у сваім Instagram лаканічны — на афішы толькі даты.

Анонс мероприятий на Хэллоуин. Фото: Instagram
Анонс мерапрыемстваў на Хэлоўін. Фота: Instagram

Кафэ «Арка»

Наведвальнікі ў касцюмах атрымаюць аўтарскую настойку.

Спецыяльнае меню

Рэстаран "Шервуд"

У праграме - Сhef's Day ў стылі Halloween.

Рэстаран «Кронон»

Вы зможаце пакаштаваць стравы, якія распрацаваны спецыяльна да Хэлоўіна.

Рэстаран "Ларионофф"

Анонс мероприятий на Хэллоуин. Фото: Instagram
Анонс мерапрыемстваў на Хэлоўін. Фота: Instagram

Фотазоны

Гіпермаркеты "Корона"

Кавярня «Доппио»

Для дзяцей

База адпачынку "Привал"

База адпачынку запрашае анімацыйную праграму "Halloween".

Freedom Halloween

Афиша Freedom Halloween. Фото: afisha.relax.by
Афіша Freedom Halloween. Фота: afisha.relax.by

«Хинкальня» (ГЗК «Тринити»)

На «Сямейным Хэлоўіне» 30 кастрычніка з 12:00 да 14:00 наведвальнікі кафэ змогуць пераўвасобіцца ў самых любімых ці самых страшных персанажаў. У праграме — аквагрым і пачастункі, паведамляе zimmes.by.

Terra Pizza

Анонс мероприятий на Хэллоуин. Фото: Instagram
Анонс мерапрыемстваў на Хэлоўін. Фота: Instagram

Зніжкі

Некаторыя крамы абвясцілі зніжкі - сякія-такія нават паспелі «згарэць». Актуальныя зніжкі ў «Острове чистоты» і бонусы ў кандытараў. А ў ГЗК Triniti аб’явілі конкурс.

Адукацыя

KIBERone

"Айтиландия"

Камп’ютарны клуб «Magenta»