Па вул. Карла Маркса, 10 адкрылася кафэ з кітайскай кухняй «Юань». Кафэ адкрылася ў пачатку кастрычніка. Стравы гатуе кухар з Кітая з адаптацыяй пад беларускія густы.

У адным памяшканні будынку па вул. Карла Маркса, 10 знаходзіцца піцэрыя «Go-Go Pizza», а ў іншым — новае кафэ.

У меню — больш за 50 страў. Асноўны гарнір — рыс і локшына. Можна выбраць курыцу, гунбо (верагодна, гунбао — курыца, абсмажаная з арэхамі і чырвоным перцам чылі, страву вынайшлі ў правінцыі Сычуань ў Заходнім Кітаі — Hrodna.life), свініну. Ёсць рыба, супы, традыцыйныя кітайскія салаты, смажаныя баклажаны.

Да страў прапануюць соусы: салодкі, кісла-салодкі, кары. Таксама падаюць кітайскі чай.

 — Фішка кафэ — дасведчаны кухар з Кітая з сертыфікатам 4-й катэгорыі прафесіі. У падрыхтоўцы выкарыстоўваюцца свежыя прадукты, традыцыйныя кітайскія спецыі і соусы. Кухары рыхтуюць па сваіх рэцэптах з адаптацыяй пад беларускія густы, паведамляе сайт grodno.in.

Кошты — каля 20−25 рублёў за порцыю каля 300 грам. Абеды — ад 15 рублёў.

Кафэ працуе з 10.00 да 22.00 без выхадных.

Кафэ валодае юрыдычная асоба «Чайна Лун». У гэтай фірмы ў Мінску было кітайскае міні-кафэ «Донг Лай Шун» і крама кітайскіх тавараў. Пасты ў Instagram напісаны з характэрнымі памылкамі - быццам чытаеш апісання прадметаў на Aliexpress, перакладзеныя робатам.