“Гродзенскіх прывідаў і нават смерці ў Гродне няма чаго баяцца” – кажуць аўтары падкаста “Гаворыць Гродна” Ірына Новік і Яўген Аснарэўскі пра кнігу “Бовь и мерть в Хротне”. Гэта свежачок – кніга выйшла ў 2023 годзе ў выдавецтве “ЛітАры”. Аўтар – пісьменнік і музыка Дзяніс Трусаў, сын вядомага гродзенскага даследчыка архітэктуры Ігара Трусава.
- Якія адсылкі да Гродна знайшлі вядучыя падкаста?
- Чаму Аснарэўскаму нарэшце нешта спадабалася?
- Якія цікавыя неалагізмы выкарыстоўваў аўтар?
- Чаму ў Гродне не варта баяцца прывідаў і смерці?
Падкаст пра кнігу “Бовь и мерть в Хротне” можна праслухаць ніжэй або на любой зручнай вам платформе.
Калі вам хочацца далучыцца да абмеркаванняў літаратурных твораў пра Гродна і з Гродна — пішыце вядоўцам ці адпраўляйце аўдыяпаведамленні. Калі хочаце параіць кнігу для абмеркавання — таксама.
Напісаць можна ў каментарыях пад любым з апошніх пастоў у Telegram-канале Ірыны Новік «Тётя Ира разрешила». Не забывайцеся пра лічбавую бяспеку!
Слухайце таксама:



