Навіны

«Уся сям’я сабралася ў бомбасховішчы». Блогерка Аляксандра Ханевіч расказала, як сустрэла вайну ў Ізраілі

Блогерка з Гродна Аляксандра Ханевіч была ў адпачынку ў Ізраілі акурат тады, калі рух ХАМАС пачаў баявыя дзеянні. Яна зняла відэа, у якім расказала пра хованкі ў бомбасховішчы.

У пачатку баявых дзеянняў Аляксандра апынулася ў горадзе Мадыін. Туды яна прыехала да сваіх сяброў 6 кастрычніка. З раніцы 7 кастрычніка былі дзве паветраныя трывогі. Першая дзесці ў 6 раніцы — тады ўся сям’я сабралася ў бомбасховішчы [у Ізраілі бомбасховішча ёсць у кожнай кватэры і выглядае як асобны пакой — Hrodna.life]. «Па законе мы павінны знаходзіцца ўсе ў гэтым пакоі», — сказала Аляксандра.

Аляксандра Ханевіч паказвае бомбасховішча, дзе яна хавалася. Крыніца: Старонка Аляксандры ў Facebook.

Што адбылося ў Ізраілі

Раніцай 7 кастрычніка рух ХАМАС (Ісламскі рух супраціўлення) аб’явіў аб пачатку вайсковай аперацыі супраць Ізраіля. Па тэрыторыі Ізраіля выпусцілі больш за пяць тысяч ракет. «Гэта дзень велізарнай бітвы за спыненне апошняй акупацыі на зямлі», — сказаў лідар вайсковага крыла ХАМАС Махаммад Дэйф.

У Ізраілі аб’явілі стан надзвычайнай сітуацыі. Прэс-сакратар войска абароны Ізраіля Даніэль Агарі сказаў, што «ў бліжэйшыя гадзіны мы абрушым усю моц ЦАХАЛа [сілы абароны Ізраіля — Hrodna.life] на Газу».

Нацыянальная медычная служба Ізраіля паведаміла пра 22 загінулых у выніку атакі з боку ХАМАСа. У шпіталі Ізраіля даставілі больш за 500 чалавек з раненнямі.

Чытайце таксама: «Ёсць 30 секунд, каб схавацца». Гродзенка пераехала ў Ізраіль — і адразу трапіла ў гарачую кропку

Хто такая Аляксандра Ханевіч

Аляксандра Ханевіч — палітуцякачка з Гродна. Працавала на заводзе «Хімвалакно» ўсё жыццё, была старшынёй ветэранскай арганізацыі.

Пасля выбараў 2020 года яе затрымлівалі двойчы. Пасля другога затрымання ёй давялося здымаць пабоі. Баючыся чарговага арышту, Ханевіч з’ехала ў Польшчу разам з сынам, якога таксама затрымлівалі.

У эміграцыі Аляксандра завяла свой YouTube канал. Там яна расказвае, як гэта — пачынаць новае жыццё за мяжой.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенец, якога хацелі дэпартаваць з Польшчы з-за сакрэтнага рашэння спецслужбаў, атрымаў польскае грамадзянства

Гродзенец Павел Юшкевіч, які жыве ў Торуні, атрымаў польскае грамадзянства па рашэнні Куяўска-Паморскага ваяводы. Раней…

22 студзеня 2025

Таргетная і імунатэрапія: якія інавацыйныя метады лячэння рака ўжываюць у Гродзенскай вобласці

Штогод у Гродзенскай вобласці выяўляюць больш за 6 тысяч анкалагічных захворванняў. Па стане на 2025…

22 студзеня 2025

Уладальнік гродзенскага стрып-клуба выпусціў кліп на песню пра саюз Беларусі і Расіі

Гродзенскі прадпрымальнік Артур Рымша выпусціў кліп на песню "Дзве сястры" - у ёй мужчына спявае…

22 студзеня 2025

«Лідскае піва» адмовілася ад пінт — усё з-за санкцый

"Лідскае піва" памяняла фармат тары для брэнда KORONET Lager. Прычына ў адсутнасці патрэбнай тары -…

22 студзеня 2025

Гродзенскі рок-гурт 8sonca рыхтуе да выхаду трэці альбом

Гродзенскі рок-гурт 8sonca запісаў трэці музычны альбом. Музыкі прысвяцілі яго каханню і ўнутраным перажыванням. Рэліз…

22 студзеня 2025

Гродзенскаму доміку для катоў патрабуецца мэбля: пакуль клеткі з жывёламі даводзіцца ставіць на падлогу

Валанцёры грамадскай арганізацыі "Адданае сэрца" просяць гродзенцаў дапамагчы з мэбляй. У домік для катоў, які…

22 студзеня 2025