У Гродне прыбралі турыстычныя стэнды пра жыццё Элізы Ажэшкі. Гэта Hrodna.life падцвердзіў адзін з гродзенскіх краязнаўцаў.

У Гродне зніклі турыстычныя стэнды пра Элізу Ажэшку. Іх усталявалі за грошы Еўрасаюза
Стэнд з інфармацыяй пра Элізу Ажэшку. Фота: Hrodna.life

Паводле крыніц Hrodna.life, таблічкі прыбралі не на рамонт і назад яны могуць не вярнуцца.

Што гэта за таблічкі і дзе яны размяшчаліся

Турыстычныя стэнды з інфармацыяй пра Элізу Ажэшку ўсталявалі на вуліцах Гродна летам 2021 года. Іх адкрыццё прымеркавалі да 180-годдзя з дня нараджэння пісьменніцы.

Усяго ў горадзе было 10 стэндаў:

  • Каля доміка і помніка пісьменніцы,
  • На вуліцах Васілька і Маркса, дзе Ажэшка жыла ў розныя часы,
  • Каля Бернардынскага касцёла, у якім пісьменніца вянчалася са Станіславам Нагорскім,
  • У Румлёўскім парку, дзе быў маёнтак яе сям'і,
  • На старых каталіцкіх могілках, дзе Ажэшка пахавана.

Інфармацыя на стэндах была размешчана на трох мовах: беларускай, англіскай і польскай.

Чытайце таксама: А — Ажэшка. 5 фактаў з жыцця пісьменніцы з-над Нёмана пачынаюць «Гарадзенскую азбуку»

Хто распрацоўваў і фінансаваў праект

Распрацоўкай праекта займалўся Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы. Фінансы на гэта вылучаў Еўрасаюз.

Не першы турыстычны аб’ект, які прыбралі ў Гродне

У ліпені 2023 года з будынка гродзенскага чыгуначнага вакзала знік памятны знак паўстанцам 1863 года. Замест яго ўсталявалі дошку прысвечаную савецкіх падпольшчыкам часоў Другой сусветнай вайны. У гродзенскім гарвыканкаме на запыт гродзенцаў адказалі, што не ведаюць, куды знікла шыльда.

Чытайце таксама: «Няма звестак». Гарвыканкам адказаў на петыцыю пра помнік паўстанцам 1863 года ў Гродне