На вуліцах Гродна ўсталявалі новыя турыстычная стэнды. Яны прымеркаваны да 180-годдзя з дня нараджэння пісьменніцы Элізы Ажэшкі. Стварэннем і распрацоўкай праекта займаўся Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы. Фінансавалі праект са сродкаў Еўрасаюза.

У Гродне з’явіліся турыстычныя таблічкі пра жыццё Ажэшкі
Стэнд каля Бернардынскага касцёла. Фота: Hrodna.life.

Стэнды ўсталяваны каля месцаў, звязаных з жыццём пісьменніцы ў Гродне. Усяго ўсталявана 10 стэндаў:

Інфармацыя на іх размешчана на трох мовах: беларускай, англіскай і польскай. Таксама рыхтуецца сайт Элізы Ажэшкі, на якім будзе размешна ўся інфармацыя пра пісьменніцу.

«Дзякуй усім тым людзям, якія рэалізавалі цудоўную ініцыятыву з інфармацыйнымі стэндамі, зрабіўшы яшчэ адзін крок да папулярызацыі гісторыі Гродна», — распавёў Hrodna.life гродзенскі краязнаўца і экскурсавод Міхаіл Нарынкевіч.

«Ажэшка для Гродна і краіны — найвыбітнейшая асоба: аднаўляла Гродна пасля вялікага пажару 1885 года, арганізавала публічную бібліятэку, двойчы намінанта на Нобелеўскую прэмію па літаратуры, выдатны дзеяч культуры. Трэба працягваць праэкт і зладзіць дошкі ў тым ліку і іншым выбітным дзеячам літаратуры, напрыклад, Максіму Багдановічу, Васілю Быкаву, Зоф'і Налкоўскай і іншым. Такім чынам, з’явіцца самастойны экскурсійны маршрут па Літаратурнай Гародні, накшалту турмаршруту па Кінематаграфіі».

У Гродне з’явіліся турыстычныя таблічкі пра жыццё Ажэшкі
Стэнд на вуліцы Парыжскай Камуны каля Бернардынскага касцёла. Фота: Hrodna.life.

Супрацоўнік універсітэта, адказны за праект, ад каментара для Hrodna.life адмовіўся.

Адкрыццё праекта адбудзецца 21 ліпеня ў 18:00 каля Дома-музея Элізы Ажэшка.

Чытайце таксама: