Аляксандр Мілінкевіч стаў пазаштатным дарадцам Святланы Ціханоўскай па пытаннях еўрапейскага выбару Беларусі. Аб гэтым Ціханоўская расказала ў Telegram-канале.

Ён будзе дапамагаць наладжваць сувязі паміж дэмакратычнай Беларуссю і Еўропай. Адна з галоўных мэтаў - «узмацніць інтэграцыю беларускай культуры ў еўрапейскую, часткай якой яна заўсёды з’яўлялася».

Аляксандр Мілінкевіч — гродзенец, экс-кандыдат у прэзідэнты ад аб’яднанай апазіцыі на выбарах 2006 году. Быў выкладчыкам ГрДУ, краязнаўцам, намеснікам старшыні Гродзенскага гарвыканкама ў 90-я. Потым сышоў у апазіцыю. Кіраваў гродзенскім грамадскім аб’яднаннем «Ратуша». Стварыў «Рух «За Свабоду». У 2019 годзе зарэгістраваў у Варшаве фонд «Вольны беларускі ўніверсітэт».

Чытайце таксама: «Самае галоўнае — тое, што робіцца ў галовах людзей». 9 цытатаў з развагаў Аляксандра Мілінкевіча пра вайну, палітыку і адукацыю