У Гродне прыбралі турыстычныя стэнды пра жыццё Элізы Ажэшкі. Гэта Hrodna.life падцвердзіў адзін з гродзенскіх краязнаўцаў.
Паводле крыніц Hrodna.life, таблічкі прыбралі не на рамонт і назад яны могуць не вярнуцца.
Што гэта за таблічкі і дзе яны размяшчаліся
Турыстычныя стэнды з інфармацыяй пра Элізу Ажэшку ўсталявалі на вуліцах Гродна летам 2021 года. Іх адкрыццё прымеркавалі да 180-годдзя з дня нараджэння пісьменніцы.
Усяго ў горадзе было 10 стэндаў:
- Каля доміка і помніка пісьменніцы,
- На вуліцах Васілька і Маркса, дзе Ажэшка жыла ў розныя часы,
- Каля Бернардынскага касцёла, у якім пісьменніца вянчалася са Станіславам Нагорскім,
- У Румлёўскім парку, дзе быў маёнтак яе сям'і,
- На старых каталіцкіх могілках, дзе Ажэшка пахавана.
Інфармацыя на стэндах была размешчана на трох мовах: беларускай, англіскай і польскай.
Чытайце таксама: А — Ажэшка. 5 фактаў з жыцця пісьменніцы з-над Нёмана пачынаюць «Гарадзенскую азбуку»
Хто распрацоўваў і фінансаваў праект
Распрацоўкай праекта займалўся Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы. Фінансы на гэта вылучаў Еўрасаюз.
Не першы турыстычны аб’ект, які прыбралі ў Гродне
У ліпені 2023 года з будынка гродзенскага чыгуначнага вакзала знік памятны знак паўстанцам 1863 года. Замест яго ўсталявалі дошку прысвечаную савецкіх падпольшчыкам часоў Другой сусветнай вайны. У гродзенскім гарвыканкаме на запыт гродзенцаў адказалі, што не ведаюць, куды знікла шыльда.
Чытайце таксама: «Няма звестак». Гарвыканкам адказаў на петыцыю пра помнік паўстанцам 1863 года ў Гродне