Навіны

У Гродне з’явіцца інклюзіўны кінаклуб. Навошта ён, і як туды патрапіць?

З верасня дзеці з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і маладыя людзі з інваліднасцю змогуць разам глядзець і абмяркоўваць фільмы ў кінаклубе «Кіналюбы». Бясплатны кінаклуб для іх арганізавала гродзенская дабрачынная арганізацыя — цэнтр дапамогі «Вера».

Сустрэчы будуць праходзіць у будынку цэнтра «Вера» на Рэпіна, 5а — у актавай зале, дзе час ад часу праводзяцца заняткі і рэпетыцыі для дзяцей з інваліднасцю. Частка часу зала проста пустуе. Яе абсталявалі буйнафарматнай відэасценай 243 на 137 см і гукаўзмацняльнай апаратурай, павесілі там спецыяльныя жалюзі. На пераабсталяванне залы спатрэбілася каля 30 тыс. рублёў - дапамаглі партнёры і спонсары цэнтра дапамогі. Клуб будзе працаваць раз на тыдзень, па панядзелках, расказалі ў «Веры».

Наведваць клуб змогуць і маламабільныя людзі. Ён арыентаваны на дзяцей з інваліднасцю да 18 гадоў у суправаджэнні бацькоў і маладых людзей да 31 года з суправаджэннем і без. Ступень страты здароўя не мае значэння, галоўнае, каб была магчымасць дабірацца ў цэнтр на сустрэчы кінаклуба. Ва ўсім будынку цэнтра «Вера» і на ўваходзе прадугледжана безбар’ернае асяроддзе.

Глядзельная зала ўмяшчае да 20 чалавек. Удзельнікам кінаклуба таксама будуць прапаноўваць творчыя заданні, інтэрактывы і гульні. Курыраваць працу клуба будзе валанцёр цэнтра Вера Бесараб.

Навошта кінаклуб?

На жаль, пакуль гарадское асяроддзе і гродзенскія кінатэатры не даюць магчымасці людзям з інваліднасцю без праблем перамяшчацца па Гродне і глядзець кіно на вялікім экране.

Далёка не кожны маламабільны глядач, малады чалавек ці дзіця з інваліднасцю можа камфортна сябе адчуваць у звычайным кінатэатры, растлумачылі ў цэнтры «Вера». Неабходна безбар’ернае асяроддзе, асаблівая атмасфера. Праца клуба павінна быць пабудаваная з улікам псіхафізічных асаблівасцяў такіх людзей.

Што будуць паказваць

Ад ідэі стварыць кінаклуб для людзей з інваліднасцю да яе рэалізацыі прайшло больш за год.

«Галоўны акцэнт у працы клуба „Кіналюбаў“ будзе зроблены на маральнае выхаванне, гарманізацыю дзіцяча-бацькоўскіх адносін. Хочацца зрабіць акцэнт на стужках, якія паказваюць чалавечыя адносіны, расказваюць пра добрыя ўчынкі, закранаюць выхаваўчыя моманты, тлумачаць, што такое добра, а што такое дрэнна, вучаць ўзаемадапамозе і павазе. Мы плануем пачаць з сумеснага прагляду і абмеркавання вядомых добрых фільмаў савецкага кінематографа, якія любяць дарослыя і дзеці. А пасля прагляду будзем гутарыць, дзяліцца ўражаннямі і гуляць», — патлумачыла Вера Бесараб.

Як запісацца

Каб стаць удзельнікам клуба «Кіналюбы», трэба напісаць заяву і падаць копіі дакумента, які сведчыць асобу заяўніка, дзіцяці-інваліда або падапечнага маладога інваліда (гэта можа быць пашпарт або пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці з інваліднасцю), пасведчанні аб інваліднасці (дзіцяці-інваліда ці маладога інваліда),
пасведчанні на права прадстаўлення інтарэсаў падапечнага (апекуна або папячыцеля). Пры сабе трэба будзе мець і арыгіналы гэтых дакумэнтаў. Падаць дакумэнты і запісацца ў клуб можна да 1 верасьня.

Адрас цэнтра: вул. Рэпіна, 5а. Час працы з 8:30 да 17:00. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне: +375 33 61 333 61.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025